МІНСК, 25 сне – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў сазваніліся ў суботу па тэлефоне, паведаміў Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы.
Беларускі прэзідэнт спачатку павіншаваў свайго азербайджанскага калегу з 60-гадовым юбілеем і пажадаў моцнага здароўя. Пасля чаго Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Баку за пазіцыю на саміце "Усходняе партнёрства", які на мінулым тыдні адбыўся ў Бруселі. На ім, нагадаем, Азербайджан не падтрымаў пункт дэкларацыі па Беларусі, бо ён не адпавядае прынцыпам знешняй палітыкі рэспублікі.
Таксама Ільхам Аліеў распавёў Лукашэнку аб сітуацыі ў Нагорным Карабаху і як аднаўляюцца пацярпелыя ад вайны землі.
Як і належыць, у канцы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі беларуска-азербайджанскія адносіны і дамовіліся прадоўжыць размову на саміце кіраўнікоў краін СНД у Санкт-Пецярбургу 28 снежня.
Да гэтага прэзідэнты размаўлялі па тэлефоне 27 лістапада. Тады Лукашэнка і Аліеў абмеркавалі вынікі трохбаковай сустрэчы лідараў Расіі, Азербайджана і Арменіі па Карабаху і закранулі ўзаемаадносіны Азербайджана з АДКБ.
Піцерскі саміт
На нефармальнай сустрэчы кіраўнікі краін СНД у Санкт-Пецярбургу лідары краін Садружнасці – прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў і першы лідар рэспублікі Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў і прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіееў – падвядуць вынікі старшынства беларускага боку і абмяркуюць далейшае супрацоўніцтва.
Беларускі бок напярэдадні пацвердзіў двухдзённы працоўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбург. Прэзідэнт наведае паўночную сталіцу Расіі 28-29 снежня. На другі дзень запланавана сустрэча беларускага лідара і яго расійскага калегі Уладзіміра Пуціна.
Чытайце таксама:
Азербайджан прыняў прапанову Расіі аб спыненні агню на мяжы з Арменіяй
Беларускія спецыялісты гатовы будаваць у Азербайджане "разумныя" гарады - пасол
Перамовы ў Баку: пра што дамовіліся Аліеў і Лукашэнка
Самыя цёплыя з часоў СССР: Лукашэнка пра адносіны Беларусі і Азербайджана
Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана нефармальна размаўлялі 5 гадзін