МІНСК, 27 сне – Sputnik. Беларускі лідар правёў тэлефонную размову са сваім ізраільскім калегам Іцхакам Герцагам, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з прэзідэнтам Ізраіля двухбаковыя адносіны паміж нашымі краінамі, а таксама шэраг гуманітарных пытанняў.
Прэзідэнт Беларусі запрасіў Іцхака Герцага наведаць Беларусь.
Раней стала вядома, што ізраільскі бок праяўляе цікавасць да расследавання па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа. Генеральны пракурор Андрэй Швед абмяркоўваў гэтае пытанне з паслом Ізраіля ў Беларусі Алексам Гольдманам-Шайманам.
Ізраільскі дыпламат паказаў беларускім уладам на неабходнасць устанавіць усе факты генацыду, у тым ліку з улікам трагічных падзей Халакоста. У сувязі з гэтым ён заявіў аб гатоўнасці ізраільскага боку аказаць дапамогу ў расследаванні.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Ізраілем былі ўстаноўлены 26 траўня 1992 года.
Беларускі прэзыдэнт наведваў Ізраіль у 2000 годзе.
У 2015 годзе ўступіла ў сілу двухбаковае міжурадавае пагадненне аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў, што садзейнічала росту ўзаемных наведванняў дзвюх краін.
Нагадаем, што Іцхак Герцаг у розны час займаў пасады старшыні партыі "Авода", лідара апазіцыі ў Кнэсеце, міністра сацыяльнага забеспячэння. На пасаду прэзідэнта Ізраіля быў абраны 2 чэрвеня 2021 года. Бацька цяперашняга кіраўніка дзяржавы Хаім Герцаг двойчы абіраўся на пасаду прэзідэнта Ізраіля.
Чытайце таксама:
Прышчэпленым "Спутником V" плануюць дазволіць уезд у Ізраіль
Адзіны ад Беларусі: Sputnik прыняў удзел у ізраільскім праекце
МЗС Ізраіля: Чырвоная армія выратавала свет ад расізму і тыраніі