Мінгарсуд прызначыў расіяніну Ягору Дуднікаву 11 гадоў пазбаўлення волі

Столькі пракурор прасіў для абвінавачанага, якога судзілі па "пратэстным" артыкуле.
Sputnik
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Мінскі гарадскі суд прыгаварыў 21-гадовага расіяніна Ягора Дуднікава да 11 гадоў пазбаўлення волі.
На мінулым тыдні суд за зачыненымі дзвярыма правёў судовае следства па справе, прыгавор сёння абвясціў у адкрытым фармаце.
Суд прызнаў яго вінаватым па ўсіх артыкулах, па якіх было прад'яўлена абвінавачанне, і прызначыў Дуднікаву за распальванне сацыяльнай варожасці і звады па ч.3 арт.130 Крымінальнага кодэкса Беларусі 9 год пазбаўлення волі. За публічныя заклікі да захопу ўлады і звяржэння канстытуцыйнага ладу па ч.3 арт.361 Крымінальнага кодэкса Беларусі - 4 гады пазбаўлення волі.
Канчаткова Дуднікаву прызначана 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Суд таксама пастанавіў залічыць у тэрмін прызначанага пакарання час знаходжання пад вартай з моманту затрымання – у разліку дзень за паўтара.
Прыгавор, вынесены судом першай інстанцыі, можа быць абскарджаны або апратэставаны ў апеляцыйным парадку на працягу 10 сутак.
Дуднікаў выслухаў прыгавор спакойна, на пытанне суда, ці зразумелы прыгавор, нічога не адказаў.
Адвакат Дуднікава нічога не адказаў на пытанне журналістаў аб тым, ці будзе абарона абскарджваць прыгавор. Таксама не захацела паразмаўляць з прэсай і жанчына, якая прысутнічала на абвяшчэнні прыгавору. Раней паведамлялася, што на суд планавала прыехаць з Расіі маці Дуднікава.
Чытайце таксама:
За зачыненымі дзвярыма: у Мінску пачалі судзіць расіяніна Дуднікава
Расіяніну Ягору Дуднікаву пагражае больш за 2 гады пазбаўлення волі
Дыпламаты РФ наведалі затрыманых у Беларусі расіян