МІНСК, 29 сне – Sputnik. Экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы ЕАЭС, рэзка будуць зніжаны ў Беларусі з 1 студзеня, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет партале.
Новыя стаўкі ўрад зацвердзіў пастановай №758 ад 27 снежня. Такім чынам, практычна напалову будуць зніжаны пошліны на сырую нафту, мазут, нафтавы бітум, вазелін, парафін і адпрацаваныя нафтапрадукты - з 77,5 долараў да 46,7 долараў за адну тону.
Стаўка на прамагонны бензін, якая ў снежні складала 42,6 долараў за тону, зменшана да 25,6 долара. Вываз таварных бензінаў, дызельнага паліва, лёгкіх і сярэдніх дыстылятаў, бензолу, талуолу, ксілолаў і змазачных масел зараз будзе каштаваць 14 долараў за тону. У снежні ён складаў 23,2 долара.
Стаўкі вывазных мытных пошлін мяняюцца кожны месяц. Нагадаем, што ў Беларусі экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты ў апошні час зніжаліся – пасля таго, як некалькі месяцаў запар мяняліся ў бок павелічэння.
Раней пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка заяўляў, што перад Беларуссю і Расіяй стаіць задача стварыць адзіныя рынкі нафты, нафтапрадуктаў, газу да 1 студзеня 2022 года.
Таксама на Sputnik:
Беларусь паставіла на ўкраінскі рынак 3,2 млн тон нафтапрадуктаў
Трансфармацыя сусветнага рынку: што будзе з цаной на нафту для Беларусі – відэа
Лукашэнка расказаў, колькі нафты трэба Беларусі для нябеднага жыцця
Беларусь можа павялічыць здабычу нафты ў 1,5 раза - памочнік Лукашэнкі
Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту