Памёр народны мастак Васіль Шаранговіч

Развітанне з майстрам адбудзецца 3 студзеня ў Кафедральным саборы Сашэсця Святога Духа.
Sputnik
МІНСК, 31 сне – Sputnik. Народны мастак БССР, кніжны графік Васіль Шаранговіч памёр ва ўзросце 82 гадоў, паведамілі ў пятніцу ў Беларускім саюзе мастакоў.
"Трыццаць першага снежня на 83-м годзе жыцця памёр Шаранговіч Васіль, член Беларускага саюза мастакоў і народны мастак Беларусі", - гаворыцца ў паведамленні арганізацыі ў сацыяльнай сетцы Facebook.
Там таксама адзначаецца, што развітанне з майстрам адбудзецца 3 студзеня ў Кафедральным саборы Сашэсця Святога Духа, а пахаваюць яго на Маскоўскіх могілках.
Васіль Шаранговіч нарадзіўся ў 1939 годзе ў вёсцы Качаны (Мядзельскі раён). У 1966-м ён скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, з 1967 па 1998 год быў выкладчыкам у Беларускай акадэміі мастацтваў, а з 1989 да 1997-га – рэктарам ВНУ.
Шаранговіч у 1978 годзе быў удастоены звання заслужанага дзеяча мастацтваў, а ў 1991-м - народнага мастака БССР.
Ён вядомы найперш сваімі кніжнымі ілюстрацыямі да твораў Якуба Коласа і Янкі Купалы.
Чытайце таксама:
Памёр народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец
Памёр беларускі акцёр Віталій Быкаў
Памёр дырыжор, народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг