МІНСК, 1 сту - Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 91 галалёдная і халадовая траўма, шпіталізацыя спатрэбілася ў 8 выпадках, расказалі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Найбольш пацярпелых вымушаны былі паехаць у Новы год у бальніцу ў Віцебскай вобласці - трое. Яшчэ па два траўміраваныя - у Брэсцкай і Гомельскай абласцях, адзін - у Гродзенскай.
У астатніх рэгіёнах пацярпелым было дастаткова звярнуцца ў дзяжурныя траўмапункты.
У Мінску, нягледзячы на плюсавую тэмпературу, так званую галалёдную траўму за суткі атрымалі 13 чалавек. Пры гэтым абышлося без пераахаладжэнняў. Дарэчы, у цэлым па рэспубліцы ў Новы год апрануліся не па надвор'і і атрымалі халадовыя траўмы ўсяго два чалавекі - на Брэстчыне і Віцебшчыне.
Міністэрства аховы здароўя таксама прывяло агульную статыстыку з 17 лістапада 2021 года па 1 студзеня - з моманту праяўлення зімовых тэмператур. За паўтара месяца зарэгістравана 5904 пацярпелыя з галалёднай або халадовай траўмамі. Шпіталізацыя спатрэбілася 708 пацыентам.
У Мінску за зіму па дапамогу з-за непагадзі звярнуліся 596 пацыентаў. Халадовыя траўмы дыягнаставаны ў сямі, галалёдныя - у 589, у бальніцы адправілі 54 чалавекі.
Больш за ўсё зарэгістравана пацярпелых у Віцебскай вобласці - 1381 пацыент, шпіталізавалі 126 чалавек.