"Меры прадпрынятыя": у мінскай ЖКГ распавялі, як змагаюцца з галалёдам

Пару соцень адзінак спецтэхнікі і тоны пяску – у ведамстве кажуць, што да барацьбы з галалёдам прыступілі з самай раніцы. А вы гэта заўважылі?
Sputnik
МІНСК, 3 сту – Sputnik. З-за галалёду ў Мінску колькасць адзінак спецтэхнікі на вуліцах павялічылі – зараз у горадзе з галалёдам змагаюцца 324 спецыяльныя машыны. Пра гэта паведамляе афіцыйны Telegram-канал Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі.
У ведамстве запэўнілі, што тэхніка пачала працаваць яшчэ ноччу, а раніцай яе стала больш.

"У начныя гадзіны на апрацоўку вуліц былі накіраваны 254 адзінкі тэхнікі, а да раніцы іх колькасць была павялічана. З-за складаных умоў надвор'я аб'ёмы сумесі не лімітаваліся, апрацоўка вялася пастаянна, і да раніцы сітуацыя знаходзіцца пад кантролем гарадскіх службаў", – запэўніў намеснік генеральнага дырэктара па зместу аб'ектаў добраўпарадкавання ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" Уладзімір Латушкін.

Як гавораць у Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы, па стане на 8 раніцы 3 студзеня зрасходавана 41,3 тоны пясчана-саляных сумесей (а за ўвесь зімовы перыяд - 1669,4 тоны), на ўборцы тэрыторый задзейнічана 1596 чалавек.
"Камунальныя службы нашага горада працягваюць прадпрымаць усе неабходныя меры для своечасовага ліквідавання галалёду", - гаворыцца ў паведамленні.
Аднак беларусы, накіроўваючыся на працу ў першы панядзелак гэтага года, не заўважылі на сваім звыклым маршруце пасыпаных тратуарных дарожак і сутыкнуліся з сапраўднай "ледзяной глазурай". Такую карціну можна было назіраць і на цэнтральных вуліцах сталіцы, і каля школ, і нават насупраць раённых адміністрацый.
МНС Беларусі з раніцы папярэдзіла, што з-за складаных умоў надвор'я ў краіне могуць узнікнуць дарожна-транспартныя здарэнні, няштатныя сітуацыі на сістэмах жыццезабеспячэння і энергетыкі, а таксама пажары ў жылых дамах і траўміраванне людзей.
Дзяржаўтаінспекцыя таксама падвяла вынікі выхадных: за першыя дні новага 2022 года адбылося 21 ДТЗ.
У сваю чаргу Міністэраства аховы здароўя паведаміла, што па дадзеных на раніцу панядзелка былі зафіксаваны 335 галалёдных і халадовых траўм па краіне, з іх – 18 траўм у Мінску (халадавыя – 0, галалёдныя – у 18, шпіталізаваны – 0).
У Новы год з-за галалёдных і халадовых траўм шпіталізаваны 8 чалавек