БЧ перавезла ў 2021 годзе на 25% кантэйнераў больш, чым у папярэднім

Айчынны аператар чыгункі павялічыў аб'ём транзітных перавозак практычна на 30% у параўнанні з 2020 годам.
Sputnik
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Беларуская чыгунка перавезла ў мінулым годзе больш за 1 млн 245 тыс кантэйнераў у ДФЭ (дваццаціфутавым эквіваленце), што на 25% больш, чым у 2020 годзе, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.
У БЧ звярнулі ўвагу, што за справаздачны перыяд аб'ём транзітных кантэйнерных перавозак павялічыўся на 29% і склаў каля 930 тыс кантэйнераў. Пры гэтым транзіт па кірунку Кітай - Еўропа - Кітай павялічыўся ў 1,3 разу.
Аператар у сярэднім у суткі забяспечвае транзіт і абслугоўванне ў тэрміналах каля 25 кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай - Еўропа - Кітай.
"За 2021 год аб'ём экспартных перавозак грузаў у кантэйнерах павялічыўся на 14% і склаў паводле папярэдніх дадзеных больш як 70 тыс гружаных кантэйнераў, з іх у напрамку Кітая перавезена каля 24 тыс гружаных кантэйнераў або 105% да ўзроўню 2020 года", - канстатавалі ў прэс-службе БЧ.
Цяпер беларускія прадпрыемствы, якія экспартуюць сваю прадукцыю ў Кітай, могуць дастаўляць тавары дзякуючы супрацоўніцтву з БЧ на працягу двух тыдняў.
"У 2022 годзе Беларускай чыгункай будзе прадоўжана работа па развіццю транзітных перавозак, у тым ліку і па задзейнічанні інфраструктуры ўсіх беларуска-польскіх пагранпераходаў", - выказалі надзею ў прэс-службе.
Улады Калінінграда занепакоены ідэяй забароны транзіту грузаў з Беларусі
Чытайце таксама:
Эканамічныя вынікі 2021-га: гэта быў цяжкі год
Беларусь ставіць рэкорды па экспарце сваіх тавараў праз Эстонію – СМІ
"Беллеспаперапрам" заявіў аб павелічэнні экспарту прадукцыі