https://bel.sputnik.by/20220104/ekanamchnyya-vynk-2021-ga-geta-by-tsyazhk-god-1059228013.html
Эканамічныя вынікі 2021-га: гэта быў цяжкі год
Эканамічныя вынікі 2021-га: гэта быў цяжкі год
Sputnik Беларусь
Рэспубліка ўпершыню ў найноўшай гісторыі сутыкнулася з поўнамаштабнымі эканамічнымі санкцыямі, якія пакуль маюць адкладзены эфект, але ўплыў рэстрыкцый... 04.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-04T11:09+0300
2022-01-04T11:09+0300
2022-01-04T11:09+0300
эканоміка
эканамічныя санкцыі
беларусь
санкцыі
вытворчасць
рэспубліка
вынік
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103127/07/1031270739_0:225:2841:1823_1920x0_80_0_0_90b73a83716255abb643c9dca0188438.jpg
Выніковыя дадзеныя па беларускай эканоміцы будуць толькі ў студзені года, але аб выніках 2021 года можна гаварыць ужо з пэўнай доляй верагоднасці. Валавы ўнутраны прадукт рэспублікі паказаў добрую дынаміку росту ў першай палове 2021 года.Беларускія ўлады не чакалі, што міжнародная эканоміка адчуе на сабе аднаўленчы рост дзякуючы адкладзенаму ў выніку пандэміі попыту. Прамысловасць паказала ўпэўнены рост экспарту, што дало магчымасць сфарміраваць станоўчае сальда ў гандлі. Праўда, тут сур'ёзны ўклад зрабіў і IT-сектар.Другая палова 2021 года прыцішыла запал беларускай эканомікі, і тэмпы яе росту сталі запавольвацца. У выніку валавы ўнутраны прадукт за 11 месяцаў мінулага года вырас на 2,3%, а па прагнозу ЕАБР за год у цэлым гэты паказчык складае 2,1%.Аналітыкі банка мяркуюць, што ў 2022 годзе для беларускай эканомікі ўсё будзе не так радасна. Згодна з базавым сцэнарыем рост ВУП складзе ўсяго 0,7%. Ключавым негатыўным фактарам стануць менавіта санкцыі.Санкцыі і абмежаванніЧарговы пяты пакет санкцый у дачыненні да ўлад рэспублікі заходнія краіны ўвялі пасля абвінавачанняў у адрас Мінска ў датычнасці да арганізацыі міграцыйнага крызісу на мяжы з Польшчай.У суме рэстрыкцыі закранулі не толькі прыватныя асобы, якім забаронены ўезд на тэрыторыю шэрага заходніх краін, а таксама замарожаны іх актывы, але і цэлыя сектары беларускай эканомікі.У прыватнасці, абмежавальныя меры ўжо ў новым годзе могуць самым сур'ёзным чынам паўплываць на работу нафтахімічнага комплексу, вытворчасці азотных і калійных удабрэнняў. Менавіта ўвядзенне санкцый стала прычынай для адхілення ад удзелу ў міжнароднай ралійнай гонцы Дакар заводскай каманды МАЗ, а аўтагігант з Жодзіна вымушаны шукаць новых пастаўшчыкоў рухавікоў для кар'ерных самазвалаў БелАЗ.Беларускія ўлады самі сабе ставілі заданне на 2021 год дабіцца росту эканомікі на ўзроўні 1,8%, а значыць, не толькі выканалі гадавое заданне, а нават перавыканалі, але перспектывы 2022 года не такія аптымістычныя, таму і прагноз урада знаходзіцца ў межах – 0,7% росту ВУП.Інфляцыя стала двухзначнайАдным з негатыўных фактараў у 2021 годзе для беларусаў стала моцная інфляцыя, якая толькі ў гадавым значэнні разганялася. Вяртанне яе да двухзначных паказчыкаў абяцае сур'ёзны рост цэн на многія віды тавараў.У верасні і кастрычніку прырост цэн у гадавым вымярэнні склаў 10,2% і 10,5% адпаведна, а ў лістападзе паказаў сярэдняе паміж імі значэнне ў 10,3%. Аналітыкі з ЕАБР мяркуюць, што ключавым фактарам, які аказаў сур'ёзны ціск на інфляцыю ў рэспубліцы, стаў неўраджай і рост цэн на харчовую групу тавараў.У адпаведнасці з прагнозам беларускіх улад інфляцыя, якая вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн, павінна была скласці ў 2021 годзе ў рэспубліцы не больш як 5%.Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой выказаў упэўненасць, што па выніках года інфляцыя ў Беларусі будзе ў межах 9-9,4%. На яго думку, галоўная задача ўлад – не выйсці ў выніку на двухзначныя лічбы.Дакладнае значэнне інфляцыі мы даведаемся ў студзені 2022 года, і пакуль дынаміка не абяцае нічога добрага.Ключавая стаўкаНайважнейшым фактарам для ўстойлівай работы эканомікі была і ёсць стаўка рэфінансавання, якую ўстанаўлівае Нацыянальны банк. Менавіта яна адлюстроўвае даступнасць грошай у эканоміцы і прыбытковасць банкаўскіх укладанняў.Пасля таго як уладам удалося дабіцца мінімальных паказчыкаў інфляцыі ў перадвыбарчы год, калі гэтая лічба склала 7,4% па выніках года, рэгулятар планамерна паніжаў стаўку рэфінансавання.У лютым 2020 года яна склала 8,75%, у траўні – 8%, а ў чэрвені – 7,75%, і гэта быў гістарычна самы нізкі яе паказчык. Праўда, рэгулятар не можа не заўважаць працэсаў, якія адбываюцца ў беларускай эканоміцы, таму ў 2021 годзе ключавая стаўка ўслед за інфляцыяй стала зноў расці.Спачатку ў красавіку яна падскочыла да адзнакі ў 8,5%, а ў ліпені яна ўжо вырасла да ўзроўню ў 9,25%. Паколькі гадавыя паказчыкі інфляцыі ў рэспубліцы павялічыліся, аналітыкі ЕАБР выказалі здагадку, што да канца года Нацбанк павялічыць стаўку рэфінансавання яшчэ раз, але не адбылося.Справа ў тым, што гэта прывяло да росту кошту пазыковых сродкаў, а значыць, да запаволення тэмпаў росту эканомікі. Пры гэтым, калі інфляцыя працягне расці ў 2022 годзе, то рэгулятар усё роўна будзе вымушаны пайсці на непапулярную меру.Рэзервы і актывы рэспублікіНа працягу ўсяго года золатавалютныя рэзервы Беларусі паказвалі супярэчлівую дынаміку, дэманструючы то рост, то зніжэнне. У выніку па выніках 11 месяцаў яны сфарміраваліся ў памеры 8,47 мільярда долараў.Лічба вялікая, улічваючы, што згодна з уласнымі планамі ўлад на 1 студзеня 2022 года яна павінна была быць не меншай за 6 мільярдаў долараў. Праўда, годам раней задача была амбіцыйней – 7,3 мільярда.Памер рэзерваў рэспублікі на канец года сфарміраваны з улікам сродкаў, якія выдзеліў Міжнародны валютны фонд у рамках сусветнай праграмы па пераадоленні наступстваў каронавіруса. Трэба разумець, што гэты мільярд долараў фактычна віртуальны, бо з улікам санкцыйных абмежаванняў улады рэспублікі не могуць іх канвертаваць альбо накіраваць на пагашэнне знешніх запазычанасцей.Пазітыўнымі вынікамі для беларускай эканомікі ў 2021 годзе можна назваць стабільную работу паліўна-энергетычнага комплексу. Рэспубліцы ўдалося захаваць пастаўкі расійскай нафты нават ва ўмовах рэстрыкцый, а цану на газ на ўзроўні 128,5 долара за тысячу кубаметраў на фоне ваганняў спотавых рынкаў Еўропы і ўвогуле можна лічыць маннай нябеснай.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211227/premer-belarus-nazva-galonyya-zadachy-rada-na-2022-god-1059040246.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103127/07/1031270739_55:0:2786:2048_1920x0_80_0_0_26f68501de0d947b11d46daa009f9c27.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, эканамічныя санкцыі, беларусь, санкцыі, вытворчасць, рэспубліка, вынік
эканоміка, эканамічныя санкцыі, беларусь, санкцыі, вытворчасць, рэспубліка, вынік
Эканамічныя вынікі 2021-га: гэта быў цяжкі год
Рэспубліка ўпершыню ў найноўшай гісторыі сутыкнулася з поўнамаштабнымі эканамічнымі санкцыямі, якія пакуль маюць адкладзены эфект, але ўплыў рэстрыкцый Беларусь ўжо пачынае адчуваць.
Выніковыя дадзеныя па беларускай эканоміцы будуць толькі ў студзені года, але аб выніках 2021 года можна гаварыць ужо з пэўнай доляй верагоднасці. Валавы ўнутраны прадукт рэспублікі паказаў добрую дынаміку росту ў першай палове 2021 года.
Беларускія ўлады не чакалі, што міжнародная эканоміка адчуе на сабе аднаўленчы рост дзякуючы адкладзенаму ў выніку пандэміі попыту. Прамысловасць паказала ўпэўнены рост экспарту, што дало магчымасць сфарміраваць станоўчае сальда ў гандлі. Праўда, тут сур'ёзны ўклад зрабіў і IT-сектар.
Другая палова 2021 года прыцішыла запал беларускай эканомікі, і тэмпы яе росту сталі запавольвацца. У выніку валавы ўнутраны прадукт за 11 месяцаў мінулага года вырас на 2,3%, а па прагнозу ЕАБР за год у цэлым гэты паказчык складае 2,1%.
Аналітыкі банка мяркуюць, што ў 2022 годзе для беларускай эканомікі ўсё будзе не так радасна. Згодна з базавым сцэнарыем рост ВУП складзе ўсяго 0,7%. Ключавым негатыўным фактарам стануць менавіта санкцыі.
Чарговы пяты пакет санкцый у дачыненні да ўлад рэспублікі заходнія краіны ўвялі пасля абвінавачанняў у адрас Мінска ў датычнасці да арганізацыі
міграцыйнага крызісу на мяжы з Польшчай.
У суме рэстрыкцыі закранулі не толькі прыватныя асобы, якім забаронены ўезд на тэрыторыю шэрага заходніх краін, а таксама замарожаны іх актывы, але і цэлыя сектары беларускай эканомікі.
У прыватнасці, абмежавальныя меры ўжо ў новым годзе могуць самым сур'ёзным чынам паўплываць на работу нафтахімічнага комплексу, вытворчасці азотных і калійных удабрэнняў. Менавіта ўвядзенне санкцый стала прычынай для адхілення ад удзелу ў міжнароднай ралійнай гонцы Дакар заводскай каманды МАЗ, а аўтагігант з Жодзіна вымушаны шукаць новых пастаўшчыкоў рухавікоў для кар'ерных самазвалаў БелАЗ.
Беларускія ўлады самі сабе ставілі заданне на 2021 год дабіцца росту эканомікі на ўзроўні 1,8%, а значыць, не толькі выканалі гадавое заданне, а нават перавыканалі, але перспектывы 2022 года не такія аптымістычныя, таму і прагноз урада знаходзіцца ў межах – 0,7% росту ВУП.
Інфляцыя стала двухзначнай
Адным з негатыўных фактараў у 2021 годзе для беларусаў стала моцная інфляцыя, якая толькі ў гадавым значэнні разганялася. Вяртанне яе да двухзначных паказчыкаў абяцае сур'ёзны рост цэн на многія віды тавараў.
У верасні і кастрычніку прырост цэн у гадавым вымярэнні склаў 10,2% і 10,5% адпаведна, а ў лістападзе паказаў сярэдняе паміж імі значэнне ў 10,3%. Аналітыкі з ЕАБР мяркуюць, што ключавым фактарам, які аказаў сур'ёзны ціск на інфляцыю ў рэспубліцы, стаў неўраджай і рост цэн на харчовую групу тавараў.
У адпаведнасці з прагнозам беларускіх улад інфляцыя, якая вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн, павінна была скласці ў 2021 годзе ў рэспубліцы не больш як 5%.
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой выказаў упэўненасць, што па выніках года інфляцыя ў Беларусі будзе ў межах 9-9,4%. На яго думку, галоўная задача ўлад – не выйсці ў выніку на двухзначныя лічбы.
Дакладнае значэнне інфляцыі мы даведаемся ў студзені 2022 года, і пакуль дынаміка не абяцае нічога добрага.
Найважнейшым фактарам для ўстойлівай работы эканомікі была і ёсць стаўка рэфінансавання, якую ўстанаўлівае Нацыянальны банк. Менавіта яна адлюстроўвае даступнасць грошай у эканоміцы і прыбытковасць банкаўскіх укладанняў.
Пасля таго як уладам удалося дабіцца мінімальных паказчыкаў інфляцыі ў перадвыбарчы год, калі гэтая лічба склала 7,4% па выніках года, рэгулятар планамерна паніжаў стаўку рэфінансавання.
У лютым 2020 года яна склала 8,75%, у траўні – 8%, а ў чэрвені – 7,75%, і гэта быў гістарычна самы нізкі яе паказчык. Праўда, рэгулятар не можа не заўважаць працэсаў, якія адбываюцца ў беларускай эканоміцы, таму ў 2021 годзе ключавая стаўка ўслед за інфляцыяй стала зноў расці.
Спачатку ў красавіку яна падскочыла да адзнакі ў 8,5%, а ў ліпені яна ўжо вырасла да ўзроўню ў 9,25%. Паколькі гадавыя паказчыкі інфляцыі ў рэспубліцы павялічыліся, аналітыкі ЕАБР выказалі здагадку, што да канца года Нацбанк павялічыць стаўку рэфінансавання яшчэ раз, але не адбылося.
Справа ў тым, што гэта прывяло да росту кошту пазыковых сродкаў, а значыць, да запаволення тэмпаў росту эканомікі. Пры гэтым, калі інфляцыя працягне расці ў 2022 годзе, то рэгулятар усё роўна будзе вымушаны пайсці на непапулярную меру.
Рэзервы і актывы рэспублікі
На працягу ўсяго года золатавалютныя рэзервы Беларусі паказвалі супярэчлівую дынаміку, дэманструючы то рост, то зніжэнне. У выніку па выніках 11 месяцаў яны сфарміраваліся ў памеры 8,47 мільярда долараў.
Лічба вялікая, улічваючы, што згодна з уласнымі планамі ўлад на 1 студзеня 2022 года яна павінна была быць не меншай за 6 мільярдаў долараў. Праўда, годам раней задача была амбіцыйней – 7,3 мільярда.
Памер рэзерваў рэспублікі на канец года сфарміраваны з улікам сродкаў, якія выдзеліў Міжнародны валютны фонд у рамках сусветнай праграмы па пераадоленні наступстваў каронавіруса. Трэба разумець, што гэты мільярд долараў фактычна віртуальны, бо з улікам санкцыйных абмежаванняў улады рэспублікі не могуць іх канвертаваць альбо накіраваць на пагашэнне знешніх запазычанасцей.
Пазітыўнымі вынікамі для беларускай эканомікі ў 2021 годзе можна назваць стабільную работу паліўна-энергетычнага комплексу. Рэспубліцы ўдалося захаваць пастаўкі расійскай нафты нават ва ўмовах рэстрыкцый, а цану на газ на ўзроўні 128,5 долара за тысячу кубаметраў на фоне ваганняў спотавых рынкаў Еўропы і ўвогуле можна лічыць маннай нябеснай.
Каб рост магчымасцей апярэджваў патрэбы:
чаканні эканаміста ў 2022 годзеВырастуць штрафы і падаткі: у Беларусі
павялічылі базавую велічынюЗнешні дзярждоўг Беларусі зноў знізіўся