Лукашэнка і Пуцін усю ноч адсочвалі сітуацыю ў Казахстане

Улады рэспублікі вырашылі накіраваць беларускіх міратворцаў у складзе кантынгенту АДКБ у Казахстан пасля афіцыйнага запыту Такаева.
Sputnik
МІНСК, 6 сту - Sputnik. Беспарадкі ў Казахстане былі загадзя спланаваны, заявіў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў чацвер у час нарады ў Палацы Незалежнасці.
Раней стала вядома, што АДКБ вырашыла накіраваць міратворчыя сілы ў Казахстан для таго, каб дапамагчы мясцовым уладам стабілізаваць абстаноўку. Напярэдадні з такой просьбай звярнуўся прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў. У складзе аб'яднаных сіл у Казахстан накіраваліся і беларускія міратворцы.
"Што да падзей у Казахстане, усё, што адбываецца, вы ведаеце. Але нас больш тут хвалюе тое, што загадзя ўсё было спланавана. Учора ўсю ноч ішлі кансультацыі, у гэтым плане адсочвалі сітуацыю з Пуціным у Казахстане, вялі размовы па некалькі разоў", - сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, у Алматы ўсё, што можна было спаліць, было спалена. Таксама ў былой сталіцы захапілі аэрапорт, пасля чаго была зроблена спроба захопу паветранай гавані ў Нур-Султане.
"Таму што разумелі, што туды будуць перакінуты ўзброеныя сілы, перш за ўсё Расіі і краін АДКБ. Гэта значыць трэба было ўзяць пад кантроль, каб нельга было прызямліцца там", - расказаў беларускі лідэр.
Лукашэнка нагадаў, што на адлегласці 40 кіламетраў ад Алматы ёсць яшчэ адзін аэрадром, які заставаўся пад кантролем ваенных.
"Аэрапорт у Нур-Султане захапіць не ўдалося на момант маёй размовы з Такаевым", - удакладніў ён.
Па матэрыялах БелТА
Чытайце таксама:
Пахмелле пасля бітвы: аб пратэстах у Казахстане і пазіцыі Захаду
Спроба звонку падарваць цэласнасць краіны: МЗС РФ аб падзеях у Казахстане
Лукашэнка абмеркаваў сітуацыю ў Казахстане з Пуціным і Такаевым