https://bel.sputnik.by/20220106/lukashenka-abmerkava-stuatsyyu--kazakhstane-z-putsnym--takaevym-1059280129.html
Лукашэнка абмеркаваў сітуацыю ў Казахстане з Пуціным і Такаевым
Лукашэнка абмеркаваў сітуацыю ў Казахстане з Пуціным і Такаевым
Sputnik Беларусь
Тэмай тэлефоннай размовы стала складаная абстаноўка, якая склалася ў многіх гарадах цэнтральнаазіяцкай рэспублікі. 06.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-06T08:55+0300
2022-01-06T08:55+0300
2022-01-06T08:55+0300
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
казахстан
касым-жамарт такаеў
беларусь
пратэсты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104134/76/1041347651_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_478ebd532a6a3db36e036b40b9bab007.jpg
МІНСК, 6 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сераду правёў тэлефонныя перагаворы з кіраўнікамі Расіі і Казахстана Уладзімірам Пуціным і Касым-Жамартам Такаевым, паведаміў блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы Telegram-канал "Пул Першага".Там таксама зазначаецца, што ў сувязі з падзеямі ў пастаянным кантакце, якія адбываюцца ў цэнтральнаазіяцкай рэспубліцы, знаходзяцца і лідары ўсіх краін АДКБ.Беспарадкі ў КазахстанеАкцыі пратэсту ў Казахстане пачаліся пасля таго, як з новага года былі ў два разы павышаны цэны на звадкаваны нафтавы газ. Першымі на пратэсты выйшлі жыхары гарадоў Жанаозен і Актаў у Мангістаўскай вобласці.Пасля чаго прэзідэнт Такаеў сфарміраваў урадавую камісію для вырашэння сітуацыі.Нягледзячы на тое, што было прынята рашэнне выканаць галоўнае патрабаванне пратэстуючых у зніжэнні цэн на газ, пратэсты не сціхлі, а ўспыхнулі з новай сілай. У Алматы – найбуйнейшым горадзе краіны – вечарам 4 і ў ноч на 5 студзеня адбыліся сутыкненні з сіламі правапарадку, прыменены святлошумавыя гранаты і слёзатачывы газ.Прэзідэнт Казахстана ўвёў надзвычайнае становішча да 19 студзеня ў Мангістаўскай і Алмацінскай абласцях, а таксама ў Алматы, якое прадугледжвае каменданцкую гадзіну з 07:00 да 23:00, забарону сходаў і забастовак, забарону прадаваць зброю, боепрыпасы і алкаголь. Таксама рэжым надзвычайнага становішча ўведзены і ў Нур-Султане.Раніцай 5 студзеня Такаеў адправіў у адстаўку ўрад і абвінаваціў кабмін у абвастрэнні сітуацыі. А пасля зноў звярнуўся да народа.Ён абверг чуткі аб сваіх уцёках з краіны і заявіў, што пры любым развіцці падзей збіраецца заставацца ў сталіцы. Такаеў таксама паведаміў, што падчас пратэстаў загінулі супрацоўнікі праваахоўных органаў.Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы паабяцаў у бліжэйшы час выступіць з новым пакетам прапаноў па ўрэгуляванні сітуацыі. Ён адзначыў, што па-ранейшаму застаецца прыхільнікам паслядоўных рэформ.Еўрасаюз заклікаў да ўрэгулявання крызісу ў Казахстане праз дыялог. Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Казахстан самастойна вырашыць унутраныя праблемы, "важна, каб ніхто не ўмешваўся звонку".Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20220105/mzs-belarus-vazhna-stablzavats-stuatsyyu--kazakhstane-1059268182.html
казахстан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104134/76/1041347651_0:0:1200:900_1920x0_80_0_0_55ff1c8faff98e56e1d9c462679a9619.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, казахстан, касым-жамарт такаеў, беларусь, пратэсты
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, казахстан, касым-жамарт такаеў, беларусь, пратэсты
Лукашэнка абмеркаваў сітуацыю ў Казахстане з Пуціным і Такаевым
Тэмай тэлефоннай размовы стала складаная абстаноўка, якая склалася ў многіх гарадах цэнтральнаазіяцкай рэспублікі.
МІНСК, 6 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сераду правёў тэлефонныя перагаворы з кіраўнікамі Расіі і Казахстана Уладзімірам Пуціным і Касым-Жамартам Такаевым, паведаміў блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы Telegram-канал "Пул Першага".
"Лукашэнка правёў тэлефонныя размовы з Уладзімірам Пуціным і Касым-Жамартам Такаевым. Прэзідэнт Беларусі спачатку з расійскім, а затым з казахстанскім калегамі правялі кансультацыі па сітуацыі ў Казахстане", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама зазначаецца, што ў сувязі з падзеямі ў пастаянным кантакце, якія адбываюцца ў цэнтральнаазіяцкай рэспубліцы, знаходзяцца і лідары ўсіх краін АДКБ.
Акцыі пратэсту ў Казахстане пачаліся пасля таго, як з новага года былі ў два разы павышаны цэны на звадкаваны нафтавы газ. Першымі на пратэсты выйшлі жыхары гарадоў Жанаозен і Актаў у Мангістаўскай вобласці.
Пасля чаго прэзідэнт Такаеў сфарміраваў урадавую камісію для вырашэння сітуацыі.
Нягледзячы на тое, што было прынята рашэнне выканаць галоўнае патрабаванне пратэстуючых у зніжэнні цэн на газ, пратэсты не сціхлі, а ўспыхнулі з новай сілай. У Алматы – найбуйнейшым горадзе краіны – вечарам 4 і ў ноч на 5 студзеня адбыліся сутыкненні з сіламі правапарадку, прыменены святлошумавыя гранаты і слёзатачывы газ.
Прэзідэнт Казахстана ўвёў надзвычайнае становішча да 19 студзеня ў Мангістаўскай і Алмацінскай абласцях, а таксама ў Алматы, якое прадугледжвае каменданцкую гадзіну з 07:00 да 23:00, забарону сходаў і забастовак, забарону прадаваць зброю, боепрыпасы і алкаголь. Таксама рэжым надзвычайнага становішча ўведзены і ў Нур-Султане.
Раніцай 5 студзеня Такаеў адправіў у адстаўку ўрад і абвінаваціў кабмін у абвастрэнні сітуацыі. А пасля зноў звярнуўся да народа.
Ён абверг чуткі аб сваіх уцёках з краіны і заявіў, што пры любым развіцці падзей збіраецца заставацца ў сталіцы. Такаеў таксама паведаміў, што падчас пратэстаў загінулі супрацоўнікі праваахоўных органаў.
Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы паабяцаў у бліжэйшы час выступіць з новым пакетам прапаноў па ўрэгуляванні сітуацыі. Ён адзначыў, што па-ранейшаму застаецца прыхільнікам паслядоўных рэформ.
Еўрасаюз заклікаў да ўрэгулявання крызісу ў Казахстане праз дыялог. Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Казахстан самастойна вырашыць унутраныя праблемы, "важна, каб ніхто не ўмешваўся звонку".
Прэзідэнт Казахстана
выступіў з новым зваротам да нацыі
Беспарадкі пасля падаражання газу: што зараз адбываецца ў Казахстане