МІНСК, 9 сту - Sputnik. Беларуская біятланістка Дынара Алімбекава заняла трэцяе месца ў гонцы праследавання на пятым этапе Кубка свету ў нямецкім Аберхофе.
Выйграла нарвежка Мартэ Улсбю-Ройселан, якая стартавала першай. Другой стала шведка Ханна Эберг, перабраўшыся з 9-га месца. Алімбекава ж, замкнуўшы тройку прызёраў, уступіла пераможцы 42,7 сек. Жулі Сімон, якая стартавала перад Дынарай, прыйшла да фінішу чацвёртай.
У гонцы праследавання спартсмены стартуюць па выніках спаборніцтваў у спрынце з адпаведным адставаннем па часе. Ганна Сола, якая стала другой у кароткай гонцы на сённяшні старт не выйшла. Дынара сыходзіла на старт трэцяй і ў выніку захавала гэтую пазіцыю пасля чатырох агнявых рубяжоў (два ў лёжцы, два ў стойцы).
Вынікі іншых беларусак: Ірына Лешчанка змяніла 16-ы радок на 18-ы, Аліна Пільчук стала 40-й пасля 42 месца ў спрынце, Алена Кручынкіна - 49-я, пры гэтым была 35-й на старце.