СК узбудзіў крымінальныя справы па факце абрушэння моста ў Мінску

Працягваюцца допыты службовых асоб арганізацый, якія ажыццяўляюць утрыманне, тэхнічнае абследаванне і абслугоўванне пуцеправода.
Sputnik
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Галоўным следчым упраўленнем узбуджаны крымінальныя справы па факце абрушэння моста ў Мінску, паведамілі Sputnik у Следчым камітэце Беларусі.
Матэрыялы праверкі, якую праводзілі мінскія следчыя ў сувязі з дадзеным надзвычайным здарэннем, былі перададзены ў Цэнтральны апарат Следчага камітэта.
"Галоўным следчым упраўленнем узбуджаны крымінальныя справы па ч.1 арт.305 (Парушэнне праектаў, абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры вытворчасці будаўніча-мантажных работ) і ч.2 арт.428 (службовая халатнасць) Крымінальнага кодэкса", - паведамілі у СК.
Там адзначылі, што для расследавання справы створана следчая група з ліку супрацоўнікаў ГСУ і сталічнага ўпраўлення.
Паводле слоў следчых, цяпер прадаўжаюцца допыты службовых асоб арганізацый, якія ажыццяўляюць утрыманне, тэхнічнае абследаванне і абслугоўванне моста.
Акрамя таго, будуць прызначаны комплексныя тэхнічныя і іншыя экспертныя даследаванні.
Паведамленне аб абвальванні часткі пуцеправода на праспекце Пераможцаў над вуліцай Няміга ў Мінску паступіла 8 студзеня.
Пасля выяўлення першых фрагментаў канструкцыі, якія упалі, супрацоўнікі ДАІ прынялі меры па абмежаванні руху пешаходаў і транспарту. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.
У СК таксама паведамілі, што на месца абвальвання маста выбыла следча аператыўная група.
"Быў праведзены агляд месца здарэння, зафіксавана следавая карціна", - сказалі ў ведамстве. Следчыя і эксперты забралі фрагменты арматуры моста, цэментна-бетоннай сумесі, якія абваліліся, таксама была ўзята тэхнічная і праектная дакументацыя.
Як заявілі гарадскія ўлады, абследаванне моста, што абрушыўся, па выніках якога быў дадзены дазвол аб далейшай эксплуатацыі, апошні раз праводзілася ў сакавіку 2021 года. Плануецца, што мост будзе дэманціраваны поўнасцю.
Па дадзеных гарадскіх улад, надзвычайнае здарэнне адбылося з-за стомленасці канструкцый у сувязі з працай метро і павышанай нагрузкай з-за скачкоў тэмператур.
У ручным рэжыме: у Мінску абяцаюць наладзіць рух з-за маста, які абваліўся
Таксама на Sputnik:
На дэмантаж - тыдзень: што адбываецца на мосце, які абваліўся ў цэнтры Мінска
Абвальванне часткі маста на Нямізе - дэмантаж ішоў усю ноч
На работу па новым маршруце: як будзе хадзіць транспарт з-за абвалу маста
Пешаходны цэнтр: як разбіраюць мост на Нямізе – відэа
Маста не будзе: улады Мінска назвалі прычыну абвальвання на Нямізе