МІНСК, 14 сту - Sputnik. Беларусь і ў далейшым будзе выконваць узятыя на сябе абавязацельствы ў фармаце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аб гэтым кіраўнік ваеннага ведамства краіны Віктар Хрэнін заявіў на пасяджэнні савета міністраў абароны краін АДКБ, паведамляе прэс-служба МА Беларусі.
Міністр выказаў упэўненасць, што "дзякуючы сумесным намаганням, у тым ліку па вырашэнню праблемных пытанняў, удасца ўтрымаць сітуацыю пад кантролем і не дапусціць праяўлення новых выклікаў і пагроз ваеннай бяспецы на пляцоўцы арганізацыі".
Адзначаецца, што па выніках пасяджэння былі ўзгоднены дакументы, якія прадугледжваюць вывад воінскіх кантынгентаў з тэрыторыі Казахстана.
Беларускія міратворцы
Беларускія міратворцы адправіліся ў Казахстан 6 студзеня ў адпаведнасці з рашэннем Савета калектыўнай бяспекі АДКБ для выканання міжнародных і саюзніцкіх абавязацельстваў.
Гэтую місію выконвалі вайскоўцы 103-й паветрана-дэсантнай Віцебскай брыгады сіл спецыяльных аперацый. Яны гарантавалі бяспеку ваеннага аэрадрома Жэтыген і ахову арсенала боепрыпасаў у пасёлку Капчагай.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначаў, што беларускія ваенныя ў Казахстане з'яўляюцца кантрактнікамі і ні за кfга не ваююць. "Мы не ваюем ні за каго. Там усяго толькі адна рота нашых ваеннаслужачых-міратворцаў. Гэта міратворчыя сілы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл рэспублікі Сяргей Андрэеў расказваў, што беларускія ваеннаслужачыя былі забяспечаны нармальнымі ўмовамі пражывання, гарачым харчаваннем і выконвалі задачы па прызначэнні.
Вывад міратворчых сіл пачаўся ў чацвер і скончыцца на працягу дзесяці дзён. Міратворцы краін-удзельніц АДКБ завяршылі сваю місію ўрачыстым маршам.