Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка занепакоены сітуацыяй на мяжы з ЕС і Украінай – відэа

Падчас нарады з сілавым блокам беларускі лідар заявіў, што да меж рэспублікі сцягваюцца дадатковыя падраздзяленні ваеннаслужачых Польшчы, краін Балтыі, а таксама Украіны.
Sputnik
Паводле слоў прэзідэнта Беларусі, актыўнасць каля меж краіны невыпадковая, бо на Захадзе ўсё часцей чуваць заклікі да ваеннага канфлікту.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Польшчы і Прыбалтыцы каля беларускіх меж сканцэнтравана больш як 30 тысяч ваеннаслужачых, а на Украіне ў прыграніччы выведзена да 10 тысяч ваеннаслужачых.

"Украіна працягвае нарошчваць сілы, засяроджваючы падраздзяленні нацыянальнай гвардыі з "нацыяналістаў-радыкалаў". Гэта яшчэ мацней, чым натаўскія вайскоўцы", - заявіў прэзідэнт.

Галоўным адказам на такія выклікі стануць беларуска-расійскія вучэнні "Саюзная рашучасць-2022".
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў задуму аператыўных вучэнняў. Ужо вядома, што манеўры пройдуць на заходніх і паўднёвых межах рэспублікі, удзельнічаць у іх будуць узброеныя сілы дзвюх краін.
У Генштабе заявілі, што правядуць раптоўную праверку сіл і сродкаў рэагавання Саюзнай дзяржавы. Манеўры беларускіх і расійскіх узброеных сіл "Саюзная рашучасць-2022" пройдуць у лютым.
Таксама на Sputnik:
Зацверджана задума яшчэ адных ваенных вучэнняў Беларусі і Расіі
Пяскоў: Расія не можа мірыцца з паступовым уварваннем НАТА на Украіну
Лаўроў распавёў аб "чырвоных лініях" у адносінах з ЗША, НАТА і Украінай