МІНСК, 17 сту - Sputnik. Рост спажывецкіх цэн у I квартале будзе знаходзіцца ў межах 10 працэнтаў - гэта крыху вышэй за ўзровень інфляцыі, якая па выніках 2021-га склала 9,97%і стала рэкорднай за апошнія пяць гадоў, заявілі ў Еўразійскім банку развіцця.
Нагадаем, што ў лістападзе 2021 года інфляцыя склала 10,3%, у кастрычніку яна была 10,5%. На запаволенне росту коштаў у снежні паўплывала зніжэнне росту адміністрацыйна рэгуляваных коштаў - гэта значыць тых, якія рэгулююцца дзяржавай. Калі ў кастрычніку рост коштаў склаў 10,7%, то ў снежні - ужо 9%, тлумачаць у ЕАБР.
Спецыялісты тлумачаць рэкордную за апошнія пяць гадоў інфляцыю некалькімі прычынамі - гэта знешні цэнавы фактар, павышаныя інфляцыйныя чаканні ў насельніцтва (да прыкладу, многія чакаюць, што ў 2022-м значна падаражэе праезд у грамадскім транспарце, адукацыі і ЖКП), а таксама наступствы нізкага ўраджаю.
У Еўразійскім банку развіцця чакаюць, што рост спажывецкіх цэн у бліжэйшыя тры месяцы будзе знаходзіцца на ўзроўні каля 10 працэнтаў. Інфляцыя можа запаволіцца пры паслабленні знешняга коштавага ціску. Эксперты не выключаюць: для штучнага зніжэння цэн могуць спатрэбіцца меры рэгулятара - гэта значыць міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).
Чытайце таксама:
Зялёнае святло расійскаму імпарту: што будзе на прылаўках з-за харчэмбарга
Названы спіс тавараў са зніжкай для сацыяльна неабароненых беларусаў
Яшчэ менш: рэальныя даходы беларусаў працягваюць скарачацца