МІНСК, 18 сту – Sputnik. Прызначаны паслом Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў расказаў, што яго галоўным прыярытэтам на новай пасадзе будзе прадаўжэнне інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
"Галоўны прыярытэт – працяг нашай шматпланавай інтэграцыі.., паслядоўнае збліжэнне ў рамках Саюзнай дзяржавы на прынцыпах суверэннай роўнасці, добраахвотнасці і добрасумленнага выканання ўзаемных абавязацельстваў", - заявіў ён агенцтву ТАСС у сваім першым інтэрв'ю пасля прызначэння на дыпламатычную пасаду.
Грызлоў падкрэсліў, што галоўная роля інтэграцыі Беларусі і Расіі – павысіць узровень дабрабыту і якасць жыцця двух народаў, а таксама ўмацаваць агульную эканамічную прастору.
"Расійская Федэрацыя – з’яўляецца галоўным дзелавым партнёрам Рэспублікі Беларусь, забяспечваючы амаль палову знешнегандлёвага абароту рэспублікі", - нагадаў ён.
Жыць стане прасцей
Нягледзячы на, здавалася б, "застылую інтэграцыю", Масква і Мінск набралі добры тэмп у збліжэнні эканомік, дадаў пасол. У дадзены момант, паводле яго слоў, урады дзвюх краін адпрацоўваюць механізм маніторынгу выканання 28 саюзных праграм.
"Гэта сур'ёзная задача, улічваючы, што адных толькі нарматыўна-прававых актаў трэба прыняць каля чатырохсот. Аднак набраны добры тэмп, урады абедзвюх краін працуюць хутка і зладжана", - канстатаваў дыпламат.
На яго думку, саюзныя праграмы накіраваны на спрашчэнне і аблягчэнне многіх адміністрацыйных працэдур у сферы фінансаў, падаткаў, мытні і гэтак далей.
"Прыняцце такіх дакументаў дапаможа зрабіць жыццё расіян і беларусаў у рамках Саюзнай дзяржавы прасцей. Па сутнасці, размова ідзе аб стварэнні безбар'ернай эканомікі паміж намі", - растлумачыў Грызлоў.
У Беларусі ёсць прывілея
Асаблівы характар расійска-беларускіх адносін, як адзначыў пасол, дае магчымасць Беларусі мець шэраг прэферэнцый – камфортная цана на газ, ільготныя ўмовы крэдытавання, спрошчаны доступ на расійскі рынак беларускай прадукцыі і гэтак далей.
Дыпламат растлумачыў, што паміж краінамі прадаўжаюць рэалізоўвацца праекты ў сферах энергетыкі, транспарту і прамысловасці. Ад многіх з іх, паводле слоў Грызлова, жыхары дзяржаў і прадпрыемствы ўжо адчулі вялікую аддачу.
Адзін з такіх прыкладаў – допуск беларускіх прадпрыемстваў да дзяржзакупак у РФ, што дапамагло павялічыць прыбытак і стварыць новыя працоўныя месцы. Для Расіі выгада ў павышэнні якасці прадуктаў і паслуг.
"Такія ініцыятывы, якія выгадны і Рэспубліцы Беларусь, і Расійскай Федэрацыі, у выніку павышаюць нашу агульную канкурэнтаздольнасць", - падсумаваў дыпламат.
Ахова меж Саюзнай дзяржавы
Нарошчванне сіл і сродкаў Паўночнаатлантычнага альянсу каля беларускіх меж не застаецца незаўважаным з боку Расіі, заявіў Барыс Грызлоў.
Ён адзначыў, што гэтае нарошчванне адбылося на фоне міграцыйнага крызісу, скарыстаўшыся якім Польшча перакінула да беларускай мяжы дадатковыя сілы, у тым ліку цяжкае ўзбраенне.
"Вядома, гэта не застаецца незаўважаным. Тым больш што да пытанняў аховы мяжы мы падыходзім уважліва: рэгулярна арганізуецца сумеснае расійска-беларускае патруляванне паветраных рубяжоў Саюзнай дзяржавы", - адзначыў пасол, дадаўшы, што ў такіх выпадках выкарыстоўваюцца ў прыватнасці далёкія бамбардзіроўшчыкі Ту-22М3, шматмэтавыя знішчальнікі Су-30СМ.
Барыс Грызлоў нагадаў, што межы Беларусі - гэта заходнія межы Саюзнай дзяржавы.
Ён звярнуў увагу, што ў лістападзе мінулага года была зацверджана абноўленая Ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы, у якой "улічаны ўсе актуальныя геапалітычныя і стратэгічныя рэаліі, а таксама ваенныя пагрозы, у тым ліку і новыя, аж да тэхналогій каляровых рэвалюцый, правакавання ўнутранай дэстабілізацыі з выкарыстаннем прыватных ваенных структур, кібертэхналогій, экстрэмісцкіх элементаў".
Спробы абвінаваціць Расію ў "агрэсіўных планах" на фоне падрыхтоўкі сумесных з Беларуссю вучэнняў "Саюзная рашучасць - 2022" Барыс Грызлоў назваў фэйкамі.
"Так было ўжо шмат разоў, аднак заўсёды аўтары гэтых фэйкаў аказваліся пасаромленыя: расійскія і беларускія ваенныя дакладна і зладжана дэманстравалі вывучку, праводзілі вучэнні на выдатна, пасля чаго вярталіся ў месцы пастаяннай дыслакацыі", - падкрэсліў дыпламат.
Ён звярнуў увагу, што пасля завяршэння манеўраў гэтага года пачнецца падрыхтоўка да новых вучэнняў "Шчыт саюза - 2023", якія пройдуць на тэрыторыі Расіі.
Прызначэнне Грызлова
З сакавіка 2021 года расійскае пасольства ў Мінску ўзначальваў Яўген Лук’янаў. У снежні мінулага года стала вядома, што яго зменіць паўпрад Расіі ў Кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, а таксама старшыня вышэйшага савета "Адзінай Расіі" Барыс Грызлоў.
Кандыдатуру Грызлова на пасаду новага пасла ў Беларусі ўхвалілі ў Дзярждуме, пасля яе ўзгадніла беларускае МЗС, а прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў адпаведны ўказ 14 студзеня.
Грызлоў стане 10-м кіраўніком расійскага дыппрадстаўніцтва ў Беларусі. Вядома, што новы пасол захавае за сабой пасаду паўнамоцнага прадстаўніка РФ у Кантактнай групе па Украіне.
Як заявіў дыпламат у інтэрв'ю, перад ад'ездам у Мінск ён плануе правесці шэраг працоўных кансультацый у МЗС РФ і адміністрацыі прэзідэнта, што "зойме нейкі час".
Чытайце таксама:
Пяскоў: Расія не кіне Беларусь ва ўмовах уведзеных супраць Мінска санкцый
Пуцін прызначыў Грызлова паслом Расіі ў Беларусі
Беларусь і Расія актуалізуюць супрацоўніцтва ў адукацыі – Лук'янаў
Зацверджана задума яшчэ адных ваенных вучэнняў Беларусі і Расіі
Саюзная дзяржава будзе купіраваць пагрозы, звязаныя з НАТА