https://bel.sputnik.by/20220113/pyasko-rasya-ne-kne-belarus-va-movakh-uvedzenykh-suprats-mnska-sanktsyy-1059464455.html
Пяскоў: Расія не кіне Беларусь ва ўмовах уведзеных супраць Мінска санкцый
Пяскоў: Расія не кіне Беларусь ва ўмовах уведзеных супраць Мінска санкцый
Sputnik Беларусь
Літоўскі бок плануе скасаваць пагадненне з беларускім вытворцам калійных удабрэнняў аб іх транспарціроўцы. 13.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-13T13:52+0300
2022-01-13T13:52+0300
2023-02-23T14:06+0300
мінск
дзмітрый пяскоў
санкцыі
саюзная дзяржава беларусі і расіі
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1d/1047748774_0:58:3072:1786_1920x0_80_0_0_60df87b91fdb60092eb228b52935a290.jpg
МІНСК, 13 сту - Sputnik. Расія не кіне Беларусь у выпадку спынення транзіту калію праз літоўскую тэрыторыю, заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітры Пяскоў."Я пакіну без адказу ваша пытанне. Адчувальная субстанцыя. Беларусь - наш партнёр, мы яе не кідаем і не кінем", - сказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ журналісту, які спытаўся, ці гатова Расія транспартаваць беларускі калій.Адказваючы на пытанне, ці плануе Уладзімір Пуцін абмеркаваць гэтае пытанне з беларускім калегам, Дзмітры Пяскоў сцісла сказаў: "Без адказу".Прыпыненне транзітуРаней літоўскі ўрад вырашыў, што дагавор паміж "Літоўскімі чыгункамі" і "Беларуськаліем" не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі і павінен быць скасаваны.Літоўскі аператар чыгунак падпісаў дамову з беларускім вытворцам калію аб транспарціроўцы ўдабрэнняў яшчэ ў 2018 годзе. Пагадненне павінна дзейнічаць да 2023 года.Беларускі бок абавязаўся перавальваць праз літоўскі порт у Клайпедзе каля 11 мільёнаў тон калію штогод. Тэрмінал у порце часткова належыць беларускай кампаніі, якая з'яўляецца яго акцыянерам.У Літве дзеянні ў дачыненні да "Беларуськалія" тлумачаць уведзенымі супраць прадпрыемства санкцыямі з боку Злучаных Штатаў. У балтыйскай рэспубліцы ўжо падлічылі, што страты могуць скласці 600 мільёнаў долараў.Разрыў кантрактуТаксама на бягучым тыдні стала вядома, што з 1 красавіка адносіны з беларускім калійным гігантам разрывае нарвежская кампанія Yara, якая з'яўляецца адным з ключавых ігракоў на еўрапейскім рынку.Беларуская калійная кампанія працавала з нарвежскай кампаніяй па пяцігадовых кантрактах. Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, на працягу 2011-2015 гадоў БКК пастаўляла нарвежцам больш за адзін мільён тон калію ў год.Чытайце таксама:
мінск
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1d/1047748774_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_2f8f7d875f48989128b1aaa485f36a1f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, дзмітрый пяскоў, санкцыі, расія, беларусь
мінск, дзмітрый пяскоў, санкцыі, расія, беларусь
Пяскоў: Расія не кіне Беларусь ва ўмовах уведзеных супраць Мінска санкцый
13:52 13.01.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Літоўскі бок плануе скасаваць пагадненне з беларускім вытворцам калійных удабрэнняў аб іх транспарціроўцы.
МІНСК, 13 сту - Sputnik. Расія не кіне Беларусь у выпадку спынення транзіту калію праз літоўскую тэрыторыю, заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітры Пяскоў.
"Я пакіну без адказу ваша пытанне. Адчувальная субстанцыя. Беларусь - наш партнёр, мы яе не кідаем і не кінем", - сказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ журналісту, які спытаўся, ці гатова Расія транспартаваць беларускі калій.
Адказваючы на пытанне, ці плануе Уладзімір Пуцін абмеркаваць гэтае пытанне з беларускім калегам, Дзмітры Пяскоў сцісла сказаў: "Без адказу".
Раней літоўскі ўрад вырашыў, што дагавор паміж "Літоўскімі чыгункамі" і "Беларуськаліем" не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі і павінен быць скасаваны.
Літоўскі аператар чыгунак падпісаў дамову з беларускім вытворцам калію аб транспарціроўцы ўдабрэнняў яшчэ ў 2018 годзе. Пагадненне павінна дзейнічаць да 2023 года.
Беларускі бок абавязаўся перавальваць праз літоўскі порт у Клайпедзе каля 11 мільёнаў тон калію штогод. Тэрмінал у порце часткова належыць беларускай кампаніі, якая з'яўляецца яго акцыянерам.
У Літве дзеянні ў дачыненні да "Беларуськалія" тлумачаць уведзенымі супраць прадпрыемства санкцыямі з боку Злучаных Штатаў. У балтыйскай рэспубліцы ўжо падлічылі, што страты могуць скласці 600 мільёнаў долараў.
Таксама на бягучым тыдні стала вядома, што з 1 красавіка адносіны з беларускім калійным гігантам разрывае нарвежская кампанія Yara, якая з'яўляецца адным з ключавых ігракоў на еўрапейскім рынку.
Беларуская калійная кампанія працавала з нарвежскай кампаніяй па пяцігадовых кантрактах. Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, на працягу 2011-2015 гадоў БКК пастаўляла нарвежцам больш за адзін мільён тон калію ў год.
Літву чакае вялізны
штраф з-за разрыву дамовы з "Беларуськаліем"