МІНСК, 18 сту – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у першыя дні студзеня праводзіў працяглыя тэлефонныя размовы па сітуацыі ў Казахстане, паведаміў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.
Паводле яго слоў, у Пуціна былі вельмі працяглыя размовы ў тым ліку з лідарам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
"Прэзідэнт Пуцін правёў шэраг працяглых падрабязных тэлефонных размоў са сваімі калегамі па АДКБ, уключаючы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. З ім сапраўды таксама былі вельмі і вельмі працяглыя абмеркаванні", - сказаў прадстаўнік Крамля.
Адзначым, што раней Аляксандр Лукашэнка заявіў аб тым, што аперацыя АДКБ у Казахстане "аж да дэталяў" была распрацавана ім і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Паводле яго слоў, гэта было зроблена "на працягу адной гадзіны".
"Была намечана задума. І міністэрствы абароны пад кіраўніцтвам Шайгу і Хрэніна дэталізавалі ў генеральных штабах задуму двух прэзідэнтаў, і ўжо праз некалькі гадзін вылецелі першыя самалёты ў Казахстан", - сказаў Лукашэнка.
Ён растлумачыў, што аператыўныя дзеянні і агульныя намаганні астудзілі запал экстрэмістаў, якія кіраваліся звонку.
Беспарадкі і міратворцы ў Казахстане
У першыя дні студзені ў Казахстане на фоне павышэння цаны на паліва ў два разы пачаліся масавыя пратэсты, а пасля беспарадкі.
Мітынгі і пагромы адбываліся ў многіх гарадах краіны, найбольш актыўныя – у Алматы. Па ўсёй краіне было ўведзена надзвычайнае становішча.
На фоне беспарадкаў і пагромаў прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў 5 студзеня звярнуўся ў АДКБ з просьбай аб дапамозе.
На наступны дзень у Казахстан былі адпраўлены калектыўныя міратворчыя сілы з Расіі, Беларусі, Арменіі, Таджыкістана і Кыргызстана. Міратворцы ахоўвалі стратэгічна важныя аб’екты.
Прэзідэнт Казахстана 11 студзеня заявіў, што місія міратворцаў скончана, вывад сіл АДКБ з краіны плануецца завяршыць да 19 студзеня. Да гэтага дня ў рэспубліцы скончыцца тэрмін дзеяння надзвычайнага становішча.
Таксама на Sputnik:
Сядзелі як у бункеры: беларусы вярнуліся на радзіму з Алматы
Казахстанскія падзеі: тры ўрокі для Беларусі і Расіі
Зась: новае абвастрэнне сітуацыі ў Казахстане немагчыма
Расійскія міратворцы пакідаюць Казахстан
Лукашэнка: аперацыя АДКБ стала сігналам для тых, хто точыць меч каля меж