Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларусы хочуць удзельнічаць у расійскай месячнай праграме

У мінулым годзе Масква і Пекін анансавалі праект па стварэнні Міжнароднай навуковай месячнай станцыі, да якога можа далучыцца любы ахвочы бок.
Sputnik
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Беларускія вучоныя зацікаўлены ва ўдзеле ў расійскай месячнай праграме, заявіў старшыня прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.
Паводле яго слоў, праграма па асваенні спадарожніка Зямлі з’яўляецца доўгатэрміновым расійскім праектам. Прадугледжваецца яго рэалізацыя ў некалькі этапаў аж да 2040 года.

"З улікам існуючага навукова-тэхнічнага зачыну ў касмічнай сферы ў НАН Беларусі, безумоўна, ёсць зацікаўленасць да развіцця супрацоўніцтва з дзяржкарпарацыяй "Роскосмос" і ў рамках месячнай праграмы", - сказаў кіраўнік беларускай акадэміі навук у інтэрв'ю РІА Навіны.

Пры гэтым ён нагадаў, што ў сакавіку 2021 года ўжо быў прадстаўлены праект па стварэнні Міжнароднай навуковай месячнай станцыі. Яго ініцыявалі Расія і Кітай, і ён мае адкрыты характар, таму да ўдзелу можа далучыцца любы бок.
На думку Уладзіміра Гусакова, асобную цікавасць могуць уяўляць сумесныя медыка-біялагічныя даследаванні, якія дадуць магчымасць забяспечыць функцыянаванне персаналу станцыі.
Там таксама можна працаваць над стварэннем штучнай глебы для вырошчвання раслін як ва ўмовах бязважкасці, так і пры наяўнасці гравітацыі. Беларускія вучоныя вельмі, як адзначыў старшыня прэзідыума НАН, зацікаўлены ў сумесных праектах з расійскімі калегамі.
Даследчыкі з акадэміі навук ужо ўдзельнічаюць, у тым ліку, у наземных эксперыментах "Роскосмоса" і плануюць працягваць сумесную дзейнасць па гэтым напрамку.
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Акадэмія навук Беларусі і "Роскосмос" абмяркоўваюць палёт беларуса ў космас
Чытайце таксама:
Лукашэнка ўзнагародзіў касманаўта Навіцкага ордэнам Дружбы народаў
Хто з беларусак можа паляцець у космас?
Асобны карабель для адпраўкі на Месяц жывёл створаць у Расіі
Першы модуль расійскай арбітальнай станцыі будзе гатовы да 2025 года
Космас наш: рэпартаж з цэнтра кіравання палётам беларускім спадарожнікам