Відэа

Як мінчане акуналіся ў вадохрышчанскую купель – відэа

Ёсць такая традыцыя: на Вадохрышча акунацца ў палонку. Людзі лічаць, што гэта дазваляе ачышчацца ад грахоў. Глядзіце на відэа, як абрад прайшоў на Вячы.
Sputnik
У Мінску для Вадохрышчанскага купання сёлета было абсталявана сем месцаў. Адно з іх зрабілі на вадасховішчы Вяча. Знаўцы сцвярджаюць, што тут заўсёды абрад праходзіць не проста ўрачыста, а з нейкім асаблівым духам, і да таго ж прыгожа.
Палонку загадзя выпілавалі ў форме крыжа. Побач устанавілі ледзяныя фігуры. Вечарам уключылі падсветку. Перш чым першы чалавек па спецыяльна абсталяваных усходах спусціўся ў ваду, яе асвяціў айцец Аляксей, настаяцель прыхода Святога прарока Іліі ў вёсцы Касынь.
Пад вечар на Вячу падцягнулася нямала людзей. Прыязджалі цэлымі сем’ямі. Акуналіся тройчы.
Ратавальнікі настойліва заклікаюць у час абраду выконваць меры бяспекі. Урачы папярэджваюць, што не трэба акунацца ў купель пры сардэчна-сасудзістых захворваннях і тым, хто перанёс каронавірус. Здаровым жа гэта рабіць можна, але да купання ў палонцы трэба рыхтавацца загадзя, гартуючы свой арганізм.
Таксама на Sputnik:
Мароз і лёд: як прайшлі вадохрышчанскія купанні на Вячы – фота
Ці можна змыць грахі ў палонцы: протаіерэй Шымбалёў аб свяце Вадохрышча
Вадохрышчанскі тыдзень: не толькі гаючая вада, але і ўраганы
Дзе можна будзе акунуцца ў Мінску і раёне на Вадохрышча – усе адрасы