МІНСК, 21 сту – Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў назваў сустрэчу са сваім амерыканскім калегам Энтані Блінкенам карыснай і адкрытай.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін правялі перагаворы 21 студзеня. Гэта была іх трэцяя сустрэча. Раней яны размаўлялі ў траўні мінулага года ў Рэйк’явіку і ў снежні ў Стакгольме. У Жэневе яны абмеркавалі шырокае кола міжнародных пытанняў, у тым ліку ў сферы бяспекі.
Па словах Лаўрова, ён задаволены сённяшнімі перамовамі – яны былі карысныя і адкрытыя.
Бяспека
Расійскі міністр удакладніў, што сустрэча ў пятніцу з Блінкенам стала прамежкавай.
"Блінкен сказаў мне, што ён задаволены абменам меркаваннямі, якія дапамогуць ім на наступным тыдні, гэта было ўжо некалькі разоў падкрэслена, прадставіць нам пісьмовую рэакцыю", – сказаў Лаўроў, маючы на ўвазе прапанаваныя Расіяй праекты дамовы з ЗША і пагаднення з НАТА па гарантыям бяспекі.
Расійскі міністр таксама адзначыў, што яго амерыканскі калега пагадзіўся, што дыялог краіны павінны весці ў менш эмацыянальным ключы.
"Ён пагадзіўся, што трэба больш разумна весці дыялог. Спадзяюся, што эмоцый паменшыцца. Хоць гарантый ніякіх няма", - сказаў Лаўроў.
Украіна
На думку Лаўрова, у РФ не выключаюць, што раскручаная Захадам істэрыка вакол Украіны накіравана на тое, каб прыкрыць лінію Кіева на сабатаж мінскіх пагадненняў.
"Я не выключаю, што ўся вось гэтая істэрыка, якую зараз раскручваюць нашы заходнія калегі, накіравана на тое, каб калі ўжо не справакаваць нейкія ўкраінскія сілавыя дзеянні на Данбасе, то як мінімум, каб прыкрыць лінію кіеўскага рэжыму на поўны сабатаж мінскіх дамоўленасцей", - сказаў ён.
Пры гэтым кіраўнік МЗС РФ падкрэсліў, што заклікаў Блінкена выкарыстаць рашаючы ўплыў ЗША на кіеўскі рэжым, каб прымусіць яго "абразуміцца і спыніць сабатаваць" мінскія пагадненні.
Пашырэнне НАТА
Лаўроў таксама распавёў, што яго амерыканскі калега абяцаў пасля растлумачыць, як ЗША ставяцца да свайго абавязацельства аб непашырэнні НАТА.
"Ён (Блінкен) абяцаў растлумачыць, як ЗША ставяцца да выканання гэтага свайго абавязацельства (аб непашырэнні НАТА)", - сказаў ён па выніках перамоў.
У той жа час ён падкрэсліў, што дзеянні НАТА ў адносінах да Украіны дэманструюць, што альянс разглядае Кіеў у якасці зоны свайго ўплыву. Пры гэтым у РФ бачаць, што зараз блок "працуе" супраць Расіі, што негатыўна ўплывае на ўмацаванне міжнароднай бяспекі, перш за ўсё ў Еўропе.
Па словах Лаўрова, гэтым тлумачыцца пазіцыя Масквы па "прынцыповым пытанні аб непашырэнні НАТА" на Усход.
Чаго хоча Расія
У канцы 2021 года Расія апублікавала праекты дамовы з ЗША і пагаднення з НАТА па гарантыях бяспекі. Масква, у прыватнасці, патрабуе, каб ваенныя сілы НАТА спынілі ўзвядзенне ваенных баз у постсавецкіх краінах. Таксама ўзнятыя пытанні тычацца недалучэння Украіны да альянсу і адмовы ад далейшага пашырэння НАТА на ўсход.
Перамовы паміж Расіяй і ЗША адбыліся ў Жэневе 9 і 10 студзеня. Масква выказала свае прапановы. Па нейкіх пытаннях краінам удалося дамовіцца, для вырашэння астатніх пакуль патрэбен час, адзначаў кіраўнік расійскай дэлегацыі, намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў.
Асобнае пасяджэнне Савета Расія - НАТА адбылося ў Бруселі 12 студзеня. Генеральны сакратар альянсу Йенс Столтэнберг падкрэсліў, што будзе рабіць са свайго боку ўсё, каб не дапусціць узброены канфлікт у Еўропе.
Чытайце таксама:
Лаўроў распавёў аб "чырвоных лініях" у адносінах з ЗША, НАТА і Украінай
Захарава назвала злачыннай халатнасцю пытанні журналістаў Байдэну
Пяскоў: Расія не можа мірыцца з паступовым уварваннем НАТА на Украіну
НАТА заўсёды гатова да змястоўнага дыялогу з Расіяй – Столтэнберг
Сталі вядомы дэталі перагавораў Расіі і ЗША ў Жэневе