МІНСК, 24 сту - Sputnik. Раман Пратасевіч заключыў дасудовую дамову са следствам, але не ведае, калі будзе завершана расследаванне справы.
"Я заключыў дасудовую дамову са следствам, маю справу вядзе Следчы камітэт Беларусі", – паведаміў Пратасевіч падчас стрыму на YouTube-канале InfoSpecNaz Бялякоў.
Адказваючы на пытанні карыстальнікаў, Пратасевіч завіў, што яго маглі "падставіць з пасадкай самалёта свае ж".
Ён таксама заявіў, што не баіцца, што яго ліквідуюць заходнія спецслужбы.
"Я не баюся, усё ж такі прафесіяналізм беларускіх спецслужбаў быў ужо неаднаразова даказаны, і я не думаю, што ў прынцыпе магчымы нейкі замах. Беларускія спецслужбы ўжо неаднаразова даказалі, што яны прафесіяналы сваёй справы".
Пратасевіч таксама сказаў, што зараз у яго будзе работа, і ўдакладніў, што будзе займацца праваабарончай дзейнасцю.
Аб крымінальнай справе і дасудовым пагадненні
"Нейкіх вялікіх падрабязнасцей (па крымінальнай справе - Sputnik) раскрываць не буду. (...) Следства працягваецца. Апошнія 7 месяцаў я правёў пад хатнім арыштам", - сказаў Пратасевіч.
На пытанне аб дасудовым пагадненні, ён зазначыў, што згодна з беларускім заканадаўствам, ці былі выкананы ўмовы гэтага пагаднення, вырашае пракуратура або суд.
"Калі будуць зрухі па справе, сам не ў курсе", - сказаў ён, адзначыўшы, што не можа сказаць, калі будзе назначана дата судовага пасяджэння.
Аб хатнім арышце
На пытанне, ці змянілі яму меру стрымання, ці адмянілі хатні арышт, Пратасевіч заявіў, што не можа выдаваць гэтыя звесткі.
"Я знаходжуся ў лёгкім шоку, таму што толькі-толькі пакінуў месца, дзе знаходзіўся пад хатнім арыштам. Сёння выйшаў, выпіў каву разам з Дзмітрыем (блогерам Дзмітрыем Беляковым - Sputnik). І навакольны свет такі вялікі, прасторавы, пужлівы. Цяжка адаптавацца і сацыялізавацца, калі доўгі час знаходзішся ў ізаляцыі", - падзяліўся адчуваннямі ён.
Разам з тым Пратасевіч паведаміў, што ён меў магчымасці выходзіць у інтэрнэт.
Ён таксама заявіў, што разлічвае, што ў найбліжэйшыя тыдні плануе "вярнуцца, як мага хутчэй у працоўны рытм, працоўнае жыццё".
Ён таксама заявіў, што разлічвае, што ў найбліжэйшыя тыдні плануе "вярнуцца, як мага хутчэй у працоўны рытм, працоўнае жыццё".
Пратасевіч заявіў, што канкрэтных планаў і ідэй пакуль няма, але ён будзе разгортваць медыя-дзейнасць у межах закандаўства.
Аб будучыні
Адказваючы на пытанні аб яго будучыні, ён сказаў: "Калі суд прыме рашэнне не адпраўляць мяне ў месцы не такія аддаленыя, я застануся ў Мінску, гэта мой родны горад".
Пратасевіч таксама паведаміў, што не бачыць для сябе ў якасці будучыні эміграцыю: "Калі шчыра, я не ўяўляю, што буду рабіць у нейкіх іншых краінах, усё ж мая радзіма тут".
Аб пасадцы самалёта
На пытанне аб тым, ці лічыць ён, што яго здалі свае і прыдумалі план з самалётам, Раман Пратасевіч адказаў так:
"Распаўсюджваецца дастаткова вялікая колькасць версій. (...) Безумоўна я лічу і раней пра гэта пісаў, што мяне маглі падставіць свае ж. І я дапускаю, што верагоднага гэтага вельмі высокая".
У пацверджанне гэтаму "ёсць маса невялікіх, але важных фактаў". Па словах Пратасевіча, магчыма, калі сітуацыя вакол пасадкі борта Ryanair зляжацца, праз нейкі час можна будзе зрабіць высновы.
Затрыманне Рамана Пратасевіча
Пратасевіч быў затрыманы ў Мінску 23 траўня. Ён знаходзіўся на борце самалёта Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс і экстрана прызямліўся ў нацыянальным аэрапорце Мінск з-за паведамлення аб мініраванні. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса - па ч. 3 арт. 130 "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці" (санкцыя прадугледжвае пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі), па арт. 293 "Масавыя беспарадкі" (да 3 гадоў пазбаўлення волі), па арт. 342 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх" (да 2 гадоў пазбаўлення волі).
Адвакат абвінавачанага Інэса Аленская распавяла Sputnik, што следства ўжо даўно не праводзіла допыты і іншыя следчыя дзеянні з яе падабаронным.
Улетку мінулага года Пратасевіча адпусцілі з СІЗА пад хатні арышт, следчыя дазволілі яму карыстацца інтэрнэтам, і адразу ж заснавальнік прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала Nexta Пратасевіч завёў Twitter-акаўнт.
Чытайце таксама:
Самалёт Ryanair пасадзілі ў Мінску на аснове ілжывай інфармацыі – ICAO
У стане чакання: адвакат Пратасевіча расказала аб апошнім допыце
Сапега: я прытрымлівалася "піску моды" – ненавідзець дзяржаву і ўладу