Уладзімір Пуцін наведаў магілу брата

Пуцін ушанаваў памяць жыхароў і абаронцаў Ленінграда, а таксама ахвяр блакады.
Sputnik
МІНСК, 27 сту - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін усклаў кветкі да магілы, дзе пахаваны яго брат.
Кіраўнік расійскай дзяржавы наведаў Піскароўскія могілкі, размешчаныя ў Санкт-Пецярбургу. Там, паводле дакументаў, пахаваны ягоны брат, які загінуў падчас блакады.
Пуцін ушанаваў памяць жыхароў і абаронцаў Ленінграда, а таксама ахвяр блакады. Акрамя таго, прэзідэнт РФ усклаў вянок да манумента "Маці-Радзіма".
Прэзідэнт РФ У. Пуцін наведаў Піскароўскія мемарыяльныя могілкі

Піскароўскія могілкі

Піскароўскія могілкі – адны з найбуйнейшых пахаванняў часоў Другой сусветнай вайны. На тэрыторыі 28 гектараў у брацкіх магілах пахаваны каля паўмільёна чалавек.
Масавыя пахаванні праводзіліся тут у самы цяжкі час - зімой 1941-1942 гадоў. У той час кожны дзень у Ленінградзе памірала па некалькі тысяч чалавек.
З Піскароўскімі могілкамі звязана асабістая гісторыя Пуціна

Асабістая гісторыя Пуціна

Уладзімір Пуцін нарадзіўся ў 1952 годзе ў Ленінградзе. Як ён сам не раз адзначаў, будучы прэзідэнтам, для яго мерапрыемствы, звязаныя з блакадай, – асабістая гісторыя.
Упершыню Пуцін распавёў пра загінулага брата падчас наведвання Ізраіля, на адкрыцці помніка жыхарам і абаронцам Ленінграда.
Тады ён расказаў, што трагедыя напрамую закранула і яго сям'ю.
Расійскі лідэр тады адзначыў, што ніякія дакументы і сведчанні не змогуць перадаць усяго жаху, які перажывалі людзі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
На Неўскім пятачку ваяваў яго бацька Уладзімір Спірыдонавіч. Маці правяла ў Ленінградзе ўсю блакаду. А старэйшы брат Віктар памёр ад дыфтэрыі ў 1942 годзе.
На думку Уладзіміра Пуціна, блакаду Ленінграда і халакост немагчыма параўнаць ні з якімі іншымі трагедыямі.
Агульная колькасць загінуўшых у гады блакады Ленінграда складае, паводле розных звестак, ад 400 тысяч да паўтара мільёны чалавек. Амаль усе паміралі з голаду
Блакаду прарвалі 18 студзеня 1943-га, поўнасцю знялі 27 студзеня 1944-га.
Таксама на Sputnik:
У Мінску ўспамінаюць пра подзвіг блакаднага Ленінграда
Блакада Ленінграда: як трымаўся Горад-герой, архіўныя кадры
Блакада ў Ленінградзе: выжыць любой цаной