Дзве замежныя вакцыны могуць зарэгістраваць у Расіі

Па словах Дзмітрыя Мядзведзева, замежныя вакцыны на расійскім рынку "ніхто не забараняе", адзіная ўмова - спецыялісты павінны пераканацца, што яны бяспечныя.
Sputnik
МІНСК, 28 сту - Sputnik. У Расіі разглядаюцца заяўкі на рэгістрацыю дзвюх замежных вакцын, кожны чалавек зможа імі прышчапіцца, заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
Паводле яго слоў, замежныя вакцыны на расійскім рынку "ніхто не забараняе", адзіная ўмова - спецыялісты павінны пераканацца, што яны бяспечныя.
"Адпаведна, трэба падаць заяўку - і такія заяўкі пададзены. Наколькі я ведаю, гэта зрабіла AstraZeneca (англа-шведская вакцына - Sputnik) і яшчэ адна кітайская фірма, якая вырабляе вакцыны. Гэтыя заяўкі зараз разглядаюцца, там ужо справа дайшла да трэцяй стадыі - накшталт дазволілі - клінічных выпрабаванняў. Так што такі працэс ідзе", - растлумачыў Мядзведзеў у інтэрв'ю вядучым расейскім СМІ.
Ён дадаў, што кожны чалавек мае права выбіраць, чым яму прывівацца - айчынным або замежным прэпаратам.
"Наша важней, мне здаецца, менавіта ўзаемнае прызнанне вакцын. Тады і перамяшчэнне будзе больш свабодным, і, самае галоўнае, з'явяцца магчымасці ў тым ліку па выкарыстанні замежных прэпаратаў", - адзначыў палітык.

Калі СААЗ зарэгіструе "Спутник V"?

Таксама Дзмітрый Мядзведзеў канстатаваў, што на ёмістым і даволі грашовым рынку вакцын сёння ўтварылася нядобрасумленная канкурэнцыя, менавіта таму, на яго думку, так доўга ідзе працэс рэгістрацыі расійскага прэпарата "Спутник V".
"Па нашым "Спутнику" такая канкурэнцыя, як мне ўяўляецца, такая нядобрасумленная, палітычная і камерцыйная, дакладна прысутнічае", – удакладніў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ.
Тым не менш, Мядзведзеў выказаў надзею, што рана ці позна Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) завершыць рэгістрацыю "Спутника".
"Напэўна, там ёсць і арганізацыйныя нюансы, і нашы структуры павінны больш актыўна працаваць, я цэлы шэраг нарад па лініі Савета бяспекі праводзіў на гэту тэму. Кантакты такія ідуць", - дадаў ён.
На пытанне, чаму з шасці вакцын Расія прасоўвае на экспарт толькі "Спутник V", палітык адказаў:
"Па адной простай прычыне: гэта высокаэфектыўная вакцына, і гэта даказана вопытам, звязаным з прымяненнем гэтай вакцыны адносна розных штамаў", - сказаў на заканчэнне палітык.
Раней у СААЗ дапусцілі, што расійскі прэпарат можа быць прызнаны сёлета, пра гэта заявіла прадстаўнік арганізацыі ў Расіі Меліта Вуйновіч.
Чытайце таксама:
Вучыцеся ў Беларусі: Анішчанка ацаніў поспехі краіны ў барацьбе з COVID
Беларуская вакцына ад COVID-19 не выклікае пабочных з'яў - Гусакоў
"Спутник V" для дзяцей пачынаюць даследаваць у Расіі