Лукашэнка сказаў, у якім выпадку будзе вайна

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што тэму магчымай вайны навязвае грамадству не ён і не ўлада.
Sputnik
МІНСК, 28 сту - Sputnik. Вайна можа адбыцца па дзвюх прычынах, аб гэтым аб гэтым заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.
"У нашым грамадстве, не з падачы ўлады і не з маёй падачы існуе пытанне нумар адзін - так будзе вайна ці не. Мы сабраліся для таго, каб шчыра абмеркаваць праблемы і сумленна і шчыра адказаць на ўсе пытанні", - сказаў Лукашэнка, выступаючы ў пятніцу з пасланнем да нацыянальнага сходу і народа Беларусі.
Па ягоных словах, вайна будзе ў двух выпадках.
Першы - у выпадку агрэсіі ў напрамку Беларусі, усе ў рэспубліцы стануць на яе абарону.
"Калі супраць нашай краіны будзе развязана гарачая вайна, мы ўсе, як адзін, і нават тыя, хто не хоча, устануць на абарону нашай зямлі і нашай Айчыны", - сказаў ён.

Паводле слоў прэзідэнта, стагоддзямі беларускі народ змагаўся за незалежнасць і зараз ён яе атрымаў.
"І сёння - момант, калі гэтую незалежнасць трэба абараніць", - адзначыў Лукашэнка.
Другім выпадкам, у якім вайна можа быць развязана, стане агрэсія ў напрамку саюзніка Беларусі - Расіі.
"І другі момант, калі быць вайне і Беларусь будзе ў ёй удзельнічаць - калі на нашага саюзніка, Расійскую Федэрацыю, ажыццявяць непасрэдны напад і такая ж агрэсія будзе ўчынена супраць тэрыторыі расійскай федэрацыі", - сказаў прэзідэнт.
"Аснова таму - нашы саюзныя дамоўленасці", - сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым беларускі лідэр падкрэсліў, што Мінск вайны не жадае.

Супрацоўніцтва з АДКБ

Лукашэнка зазначыў, што ў сучасных умовах Беларусь павінна больш актыўна развіваць супрацоўніцтва з Расіяй і краінамі АДКБ у сферы бяспекі.
"Трэба больш актыўна развіваць узаемадзеянне з Расіяй і іншымі нашымі саюзнікамі па Дагавору аб калектыўнай бяспецы", - сказаў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, прыклад Казахстана паказаў, наколькі аператыўна АДКБ можа рэагаваць на пагрозы бяспецы на постсавецкай прасторы.
"Сілы калектыўнай бяспекі сталі ключавым фактарам стабілізацыі абстаноўкі", - адзначыў ён.