МІНСК, 1 лют – Sputnik. Расійскі Цэнтрвыбаркам накіруе сваіх назіральнікаў на беларускі рэспубліканскі рэферэндум, паведамілі ў ЦВК РФ.
Цэнтральнай камісіяй зацверджана Палажэнне аб парадку акрэдытацыі і дзейнасці замежных (міжнародных) назіральнікаў пры падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе. У адпаведнасці з ім і было накіравана запрашэнне ў ЦВК Расіі.
"ЦВК РФ атрымала запрашэнне і плануе прыняць удзел у назіранні за ходам рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі", - паведаміў РІА Навіны член ЦВК Расіі Павел Андрэеў.
Раней афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава заяўляла, што калі беларускі бок запросіць назіраць за рэферэндумам, то прадстаўнікі Расіі прымуць прапанову.
ЦВК Беларусі таксама раней заяўляла аб тым, што на рэферэндум будуць запрошаны назіральнікі ад ЦВК краін-удзельніц СНД, назіральнікі ад ШАС, а таксама ад місіі СНД. Сёння, 1 лютага 2022 года, адбудзецца сустрэча кіраўніка Штаба місіі назіральнікаў ад СНД Леаніда Анфімава са старшынёй ЦВК Ігарам Карпенкам. Такая сустрэча традыцыйная: прыкладна за месяц да пачатку выбараў кіраўнік ЦВК сустракаецца з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД і ўручае яму пасведчанне.
Як вынікае з палажэння аб міжнародных назіральніках, тэрмін паўнамоцтваў замежнага назіральніка пачынаецца з дня яго акрэдытацыі і заканчваецца ў дзень устанаўлення Цэнтральнай камісіяй вынікаў рэспубліканскага рэферэндуму.
Замежны назіральнік мае права ажыццяўляць назіранне на пасяджэннях любых камісій і на ўчастках для галасавання і мае роўныя з нацыянальным назіральнікам правы, але такія назіральнікі не маюць права выкарыстоўваць свой статус для ажыццяўлення дзейнасці, не звязанай з назіраннем за падрыхтоўкай і правядзеннем рэспубліканскага рэферэндуму, а таксама ўмешвацца ў працэс яго правядзення.
Асноўны дзень галасавання на рэферэндуме – 27 лютага. Датэрміновае галасаванне пачнецца 22 лютага.
Чытайце таксама:
ЦВК стварыў пазабюджэтны фонд для правядзення рэферэндуму
Вылучэнне ў тэрытарыяльныя камісіі на рэферэндум скончылася ў Беларусі
Збор завершаны: беларусы адправілі 9 тысяч прапаноў па Канстытуцыі
Лукашэнка распавёў, калі ў краіне пачнуць фарміраваць новыя органы ўлады
МЗС РФ: Захад можа ўчыніць правакацыю ў Беларусі падчас рэферэндуму