https://bel.sputnik.by/20220121/zbor-zavershany-belarusy-adpravl-9-tysyach-prapano-pa-kanstytutsy-1059674755.html
Збор завершаны: беларусы адправілі 9 тысяч прапаноў па Канстытуцыі
Збор завершаны: беларусы адправілі 9 тысяч прапаноў па Канстытуцыі
Водгукі і прапановы па абноўленых артыкулах Асноўнага закона краіны збіралі каля месяца, пасля абвяшчэння даты рэферэндуму збор быў скончаны. 21.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-21T13:44+0300
2022-01-21T13:44+0300
2022-01-21T13:44+0300
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
канстытуцыя
рэферэндум
беларусь
грамадзяне
асноўны закон
прапановы
канстытуцыя рэспублікі беларусь
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005514_0:150:2929:1797_1920x0_80_0_0_95b24b0727766c80bb1551f756539029.jpg
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Да праекта новай Канстытуцыі ад беларусаў паступіла амаль дзевяць тысяч прапановаў, іх збор завершаны, паведамілі Sputnik у Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі.Канстытуцыйны рэферэндум адбудзецца ў нядзелю, 27 лютага. У бюлетэні будзе пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?"Там дадалі, што больш за 99% атрыманых прапаноў утрымліваюць у сабе станоўчыя думкі па абноўленай Канстытуцыі. Толькі 13 водгукаў за тое, каб захаваць існуючы Закон, 27 - катэгарычна супраць канстытуцыйных абнаўленняў.Таксама ў НЦПІ сказалі, што тэкст новай Канстытуцыі быў прагледжаны больш за 277 тысяч разоў, для прагляду на мабільных прыладах яго спампавалі каля 10 тысяч разоў.Новая КанстытуцыяПраект абноўленага Асноўнага закона Беларусі з'явіўся ў адкрытым доступе 27 снежня. Публічнае абмеркаванне Канстытуцыі стартавала ў той жа дзень: па сутнасці, кожны беларус мог накіраваць свае прапановы ў любы дзяржорган.Нагадаем, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні зацвердзіў дату правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму - 27 лютага (нядзеля). Праводзіць рэферэндум будзе новы склад Цэнтрвыбаркама - прэзідэнт прызначыў на пасаду старшыні Ігара Карпенку. Лідзія Ярмошына, якая ўзначальвала больш за 25 гадоў беларускую ЦВК, пайшла ў адстаўку.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220118/prapanavanyya--kanstytutsyyu-paprak-vyklkal-tskavasts-u-naselntstva--lukashenka-1059576969.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005514_166:0:2761:1946_1920x0_80_0_0_7716d053fb41b3daa26524cb37026e8a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
канстытуцыя, рэферэндум, беларусь, грамадзяне, асноўны закон, прапановы, канстытуцыя рэспублікі беларусь
канстытуцыя, рэферэндум, беларусь, грамадзяне, асноўны закон, прапановы, канстытуцыя рэспублікі беларусь
Збор завершаны: беларусы адправілі 9 тысяч прапаноў па Канстытуцыі
Водгукі і прапановы па абноўленых артыкулах Асноўнага закона краіны збіралі каля месяца, пасля абвяшчэння даты рэферэндуму збор быў скончаны.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Да праекта новай Канстытуцыі ад беларусаў паступіла амаль дзевяць тысяч прапановаў, іх збор завершаны, паведамілі Sputnik у Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі.
Канстытуцыйны рэферэндум адбудзецца ў нядзелю, 27 лютага. У бюлетэні будзе пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?"
"На дадзены момант у наш цэнтр паступіла 8 919 прапаноў. Актыўнасць была даволі высокая. Большасць водгукаў паступала па электроннай пошце – 90%, астатняе – паштовай карэспандэнцыяй. Збор па прапановах ужо завершаны, таму што выдадзены ўказ (аб прызначэнні рэферэндуму – Sputnik)", - заявілі ва ўпраўленні інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў.
Там дадалі, што больш за 99% атрыманых прапаноў утрымліваюць у сабе станоўчыя думкі па абноўленай Канстытуцыі. Толькі 13 водгукаў за тое, каб захаваць існуючы Закон, 27 - катэгарычна супраць канстытуцыйных абнаўленняў.
Таксама ў НЦПІ сказалі, што тэкст новай Канстытуцыі быў прагледжаны больш за 277 тысяч разоў, для прагляду на мабільных прыладах яго спампавалі каля 10 тысяч разоў.
Новая Канстытуцыя
Праект абноўленага Асноўнага закона Беларусі з'явіўся ў адкрытым доступе 27 снежня. Публічнае абмеркаванне Канстытуцыі стартавала ў той жа дзень: па сутнасці, кожны беларус мог накіраваць свае прапановы ў любы дзяржорган.
Нагадаем, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні зацвердзіў дату правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму - 27 лютага (нядзеля). Праводзіць рэферэндум будзе новы склад Цэнтрвыбаркама - прэзідэнт прызначыў на пасаду старшыні Ігара Карпенку. Лідзія Ярмошына, якая ўзначальвала больш за 25 гадоў беларускую ЦВК, пайшла ў адстаўку.
Больш за палову беларусаў
гатовы прыйсці на рэферэндум – сацапытанне