МІНСК, 2 лют - Sputnik. Пытанне аб пераарыентоўцы транзіту беларускага калію з літоўскага порта Клайпеды ў расійскія парты абмяркоўваецца, але сама транспарціроўка яшчэ не пачалася, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Напярэдадні прэм'ер Беларусі Раман Галоўчанка паведаміў журналістам, што Літва перастала прымаць беларускія цягнікі з калійнымі ўдабрэннямі.
"Пытанне гэта на парадку дня, яно абмяркоўваецца, але, калі я не памыляюся, пакуль пераарыентоўка гэтых патокаў яшчэ не пачалася. Але яно на парадку дня", - сказаў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Пры гэтым ён параіў СМІ па каментарыі па гэтым пытанні звяртацца ў Мінэканамразвіцця.
"Па дэталях усё ж такі лепш у Мінэканамразвіцця", – сказаў Пяскоў.
Транзіт беларускіх удабрэнняў
Як раней паведамлялася, Вільнюс з 1 лютага ануляваў дамову аб транзіце беларускіх удабрэнняў пасля таго, як у пачатку снежня 2021 года ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да "Беларуськалія".
Літва скасавала дамову, якая была падпісаная ў 2018 годзе: дакумент прадугледжваў, што да 2023 года Беларусь можа ладзіць чыгуначны транзіт праз Літву і пагрузку ў Клайпедскім порце 11 мільёнаў тон беларускіх удабрэнняў у год.
У Літве нават падрыхтавалі законапраект, які забараняе транзіт тавараў з Беларусі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду прапрацаваць меры ў адказ на такое рашэнне Вільнюса. Напярэдадні прэм'ер Раман Галоўчанка паведаміў журналістам, што Літва перастала прымаць беларускія цягнікі з калійнымі ўдабрэннямі, якія едуць у порт Клайпеды.
Паводле яго слоў, Мінск у гэтай сітуацыі пераарыентаваў пастаўкі хлоркалію на расійскія парты.
"Мы да гэтай сітуацыі даўно рыхтаваліся, гэта было анансавана. Як і абяцалі, мы свае пастаўкі (хлоркалію) пераарыентавалі", - сказаў прэм'ер.
Чытайце таксама:
Галоўчанка распавёў пра меры ў адказ на забарону транзіту тавараў у Літве
"Літоўская чыгунка" праінфармавала "Беларуськалій" аб спыненні транзіту
Тэрмінал для беларускіх удабрэнняў у порце Расіі можа з'явіцца летам