https://bel.sputnik.by/20220201/galochanka-raspav-pra-mery--adkaz-na-zabaronu-tranztu-tavara-u-ltve-1059944853.html
Галоўчанка распавёў пра меры ў адказ на забарону транзіту тавараў у Літве
Галоўчанка распавёў пра меры ў адказ на забарону транзіту тавараў у Літве
Sputnik Беларусь
Літоўская чыгунка адмаўляецца задавальняць заяўкі на перавозку беларускіх калійных удабрэнняў у порт у Клайпедзе для далейшага экспарту. 01.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-01T13:57+0300
2022-02-01T13:57+0300
2022-02-01T14:43+0300
літва
раман галоўчанка
санкцыі
чыгунка
этнограф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/13/1058093371_0:0:2976:1674_1920x0_80_0_0_e74eed6600e7cebfcd7baa5d7af04210.jpg
МІНСК, 1 лют - Sputnik. Меры ў адказ на дзеянні Літвы будуць жорсткімі, заявіў журналістам прэм'ер Беларусі Раман Галоўчанка, паведамілі ў прэс-службе ўрада.Раней стала вядома, што ўрад Літвы ануляваў з 1 лютага дамову аб транзіце беларускага калію. Гэта звязана з тым, што Беларуськалій аказаўся пад дзеяннем санкцый з боку заходніх краін.Пасля гэтага Літоўская чыгунка адмовіліся перавозіць грузы беларускага калійнага гіганта і адхілілі заяўкі беларускіх грузаперавозчыкаў.Паводле яго слоў, літоўскаму боку прапанавалі правесці неабходныя прававыя кансультацыі, каб вызначыць узаемаадносіны па гэтым пытанні на будучыню.Раман Галоўчанка канстатаваў, што Літва даўно перастала прымаць беларускія цягнікі, якія транспартавалі калій у порт у Клайпедзе."Яны спрабавалі знайсці рашэнне, як пакараць Беларусь, але пакаралі, як звычайна, сябе. Мала таго, што і так не бліскучая эканоміка Літвы зараз нясе вялікія страты, у прыватнасці, транспартны сектар: гэта і чыгункі, і порт Клайпедскі, што і выклікае там ужо вялікае абурэнне. Мы бачым крытычныя выказванні кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў у адрас уладаў сваёй краіны, але гэта іх унутраная справа", - звярнуў увагу ён.Паводле яго слоў, беларускі бок даўно рыхтаваўся да такога сцэнарыя развіцця падзей і пастаўкі былі пераарыентаваны, як і было абяцана.Раман Галоўчанка папярэдзіў, што беларускі бок спагоніць з Літвы штрафы, якія належаць за скасаванне кантракта. Адпаведная іскавая заява пададзена ў літоўскі суд."Мы спаганем з іх, у тым ліку, і ўпушчаную выгаду. Гэта вялізныя сумы, калі памятаеце, у Літве былі дыскусіі аб тым, як жа такую вялізную суму Беларусі заплацім, калі скасуем кантракт", - нагадаў ён.На думку прэм'ер-міністра, скасаваўшы кантракт, Літва парушыла міжурадавае пагадненне аб чыгуначных зносінах, не гаворачы ўжо аб міжнародных пагадненнях, якія рэгулююць пытанні транзіту для краін, якія не маюць выхаду да мора, як Беларусь."Мы прапанавалі варыянт (выхаду з сітуацыі - Sputnik), калі нам не адкажуць, то ў бліжэйшыя дні мы ўвядзем меры ў адказ. Гэта будуць не санкцыі, гэта будуць ахоўныя меры ў адказ", - падсумаваў ён.Чытайце таксама:
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/13/1058093371_225:0:2816:1943_1920x0_80_0_0_b6165527188eaeaa1899424cec9c94d1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
літва, раман галоўчанка, санкцыі, чыгунка, этнограф
літва, раман галоўчанка, санкцыі, чыгунка, этнограф
Галоўчанка распавёў пра меры ў адказ на забарону транзіту тавараў у Літве
13:57 01.02.2022 (абноўлена: 14:43 01.02.2022) Літоўская чыгунка адмаўляецца задавальняць заяўкі на перавозку беларускіх калійных удабрэнняў у порт у Клайпедзе для далейшага экспарту.
МІНСК, 1 лют - Sputnik. Меры ў адказ на дзеянні Літвы будуць жорсткімі, заявіў журналістам прэм'ер Беларусі Раман Галоўчанка, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Раней стала вядома, што ўрад Літвы ануляваў з 1 лютага дамову аб транзіце беларускага калію. Гэта звязана з тым, што Беларуськалій аказаўся пад дзеяннем санкцый з боку заходніх краін.
Пасля гэтага Літоўская чыгунка адмовіліся перавозіць грузы беларускага калійнага гіганта і адхілілі заяўкі беларускіх грузаперавозчыкаў.
"Мы адкажам сіметрычна. Рашэнне прынята, яно закране чыгуначны транспарт, які ідзе з тэрыторыі Літвы. Мы прапанавалі літоўскім калегам дыялог па гэтым пытанні, дзверы ніколі не зачынены", – заявіў кіраўнік беларускага ўрада.
Паводле яго слоў, літоўскаму боку прапанавалі правесці неабходныя прававыя кансультацыі, каб вызначыць узаемаадносіны па гэтым пытанні на будучыню.
Раман Галоўчанка канстатаваў, што Літва даўно перастала прымаць беларускія цягнікі, якія транспартавалі калій у порт у Клайпедзе.
"Яны спрабавалі знайсці рашэнне, як пакараць Беларусь, але пакаралі, як звычайна, сябе. Мала таго, што і так не бліскучая эканоміка Літвы зараз нясе вялікія страты, у прыватнасці, транспартны сектар: гэта і чыгункі, і порт Клайпедскі, што і выклікае там ужо вялікае абурэнне. Мы бачым крытычныя выказванні кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў у адрас уладаў сваёй краіны, але гэта іх унутраная справа", - звярнуў увагу ён.
Паводле яго слоў, беларускі бок даўно рыхтаваўся да такога сцэнарыя развіцця падзей і пастаўкі былі пераарыентаваны, як і было абяцана.
"Нашы вытворцы за кошт "больш доўгага пляча" крыху страцілі маржынальнасць, але яна будзе кампенсавана ростам сусветных цэн. Таму па сутнасці мы нічога не страцілі, а можа нават і выйгралі. Страціла чыста эканоміка Літвы", – падкрэсліў кіраўнік урада.
Раман Галоўчанка папярэдзіў, што беларускі бок спагоніць з Літвы штрафы, якія належаць за скасаванне кантракта. Адпаведная іскавая заява пададзена ў літоўскі суд.
"Мы спаганем з іх, у тым ліку, і ўпушчаную выгаду. Гэта вялізныя сумы, калі памятаеце, у Літве былі дыскусіі аб тым, як жа такую вялізную суму Беларусі заплацім, калі скасуем кантракт", - нагадаў ён.
На думку прэм'ер-міністра, скасаваўшы кантракт, Літва парушыла міжурадавае пагадненне аб чыгуначных зносінах, не гаворачы ўжо аб міжнародных пагадненнях, якія рэгулююць пытанні транзіту для краін, якія не маюць выхаду да мора, як Беларусь.
"Мы прапанавалі варыянт (выхаду з сітуацыі - Sputnik), калі нам не адкажуць, то ў бліжэйшыя дні мы ўвядзем меры ў адказ. Гэта будуць не санкцыі, гэта будуць ахоўныя меры ў адказ", - падсумаваў ён.
Лукашэнка прыгразіў Літве планам у
адказ за спыненне транзіту тавараўЛітва ўжо ўстанавіла больш за 200 км
"калючкі" на мяжы з БеларуссюЛЧ адмовіла тром кампаніям у транзіце беларускіх удабрэнняў