У аэрапорце "Шоўду" ў Пекіне ўдзельнікаў сустракаюць медыцынскія супрацоўнікі ў ахоўных касцюмах. Не дапусціць распаўсюджвання каронавіруса на Гульнях у Пекіне - адна з найважнейшых задач кітайскіх медыкаў. Толькі за аўторак імі было праведзена 66875 ПЦР-тэстаў.
Апрацоўка атэля ў алімпійскай зоне пасля эвакуацыі пастаяльца з COVID-19 у Пекіне. Увесь звязаны з Алімпійскімі гульнямі персанал працуе ва ўмовах замкнёнага цыкла і поўнасцю абмежаваны ў знешніх кантактах.
Медыкі перавозяць журналіста са станоўчым тэстам на CОVID-19 у каранцінны атэль у Пекіне.
Прэс-цэнтр зімовых Алімпійскіх гульняў - 2022.
Рабатызаваная сістэма падачы ежы для журналістаў.
У кабінах для сну можна адпачыць паміж спаборніцтвамі.
Робат-сабака на тэрыторыі прэс-цэнтра зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 у Пекіне.
Карэспандэнты сусветных СМІ ўжо пачалі работу.
На дошцы аб'яў у галоўным прэс-цэнтры - талісман Бін Дунь Дунь.
Крапыш-панда ў ледзяным касцюмчыку ўжо спадабаўся гасцям Алімпіяды.
Яшчэ адзін талісман Алімпіяды - кітайскі ліхтарык Сюэ Жунжун. Сімвалы гульняў паўсюль.
Макет Храма Неба ў галоўным прэс-цэнтры XXIV Алімпійскіх гульняў у Пекіне.
1 лютага Кітай сустрэў Новы год - свята вясны. Упрыгожаны да кітайскага новага года парк Храма Зямлі ў Пекіне.
У цэнтры ўвагі - Алімпійская вежа ў Алімпійскім парку. Яна была пабудавана ў 2014 годзе. Яе 5 кругавых дахаў сімвалізуюць 5 алімпійскіх кольцаў, а дызайн быў натхнёны парасткамі травы.
Сёння ў Пекіне стартавала эстафета алімпійскага агню. Яму трэба пабываць у знакавых месцах Кітая, 4 лютага вечарам агонь даставяць у Алімпійскі парк на адкрыццё Гульняў.