Інфаграфіка

Расклад выступленняў беларускіх спартсменаў на зімовай Алімпіядзе - 2022

Падпісацца
XXIV зімовая Алімпіяда пройдзе ў Пекіне з 4 па 20 лютага 2022 года. Калі хварэць за беларускіх спартсменаў на Гульнях – глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.
На Алімпійскіх гульнях у Пекіне, якія стартуюць 4 лютага, разыграюць 109 камплектаў медалёў у 15 відах спорту.
Упершыню на Гульнях будуць прадстаўлены спаборніцтвы ў жаночым слоупстайле (фрыстайл), мужчынскім і жаночым біг-эйры (сноўборд), змешанай эстафеце ў шорт-трэку і жаночых адзіночных заездах у бабслеі.
На зімовую Алімпіяду накіруюцца 29 беларускіх спартсменаў. Яны выступяць у шасці відах спорту: біятлон, лыжныя гонкі, фрыстайл, гарналыжны і канькабежны спорт, фігурнае катанне.
Сталіца Кітая стане першым горадам, які прымае і летнія, і зімовыя Алімпійскія гульні. Спаборніцтвы правядуць як на новых аб'ектах, так і на тых, якія былі пабудаваны да Алімпіяды-2008.
Алімпійскія гульні ў Пекіне завершацца 20 лютага.
Чытайце таксама:
Шэф беларускай місіі расказаў аб загадках зімовай Алімпіяды ў Пекіне
Стала вядома, колькі беларусаў адправіцца на Алімпіяду ў Пекін
Спартсменаў, прышчэпленых расійскімі вакцынамі, дапусцяць на Алімпіяду-2022
Стужка навiн
0