Выстава "Сімвалы блакаднага Ленінграда" заклікана ўвекавечыць подзвіг горада і яго жыхароў, якія праявілі гераізм у гады вайны. А яшчэ гэта нагода адзначыць баявую садружнасць беларусаў і ленінградцаў.
Наведвальнікі экспазіцыі могуць убачыць рэчы людзей, якія перажылі блакаду Ленінграда. Гэта і прадуктовыя карткі, некалькі ацалелых лістоў, сукенка дзяўчынкі, якая загінула ў самую суровую блакадную зіму 1941-га і 1942-га.
І тыя самыя 125 грамаў хлеба, якія належылі кожнаму жыхару абложанага горада, але якія маглі хутчэй толькі неяк пратрымаць чалавека, змардаванага голадам і хваробамі.
Удзельнікамі праекта "Сімвалы блакаднага Ленінграда" выступілі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Камітэт па знешніх сувязях Санкт-Пецярбурга, Дзяржаўны мемарыяльны музей абароны і блакады Ленінграда, Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтвы Санкт-Пецярбурга.
Ганаровымі гасцямі сталі губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў і Дзяржаўны Сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
Таксама на Sputnik:
Губернатар Санкт-Пецярбурга прывёз у Мінск пасланне прэзідэнта Расіі
Лукашэнка – Грызлову: малайчына, што прыехаў, яшчэ пагаворым ― відэа
Уладзімір Пуцін наведаў магілу брата