Губернатар Санкт-Пецярбурга прывёз у Мінск пасланне прэзідэнта Расіі
© Sputnik / Денис КошелевАляксандр Бяглоў прыняў удзел у адкрыцці выставачнага праекта "Сімвалы блакаднага Ленінграда" у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
© Sputnik / Денис Кошелев
Падпісацца
Аляксандр Бяглоў стаў ганаровым госцем цырымоніі адкрыцця часовай экспазіцыі "Сімвалы блакаднага Ленінграда", прымеркаванай да 78-й гадавіны зняцця блакады Ленінграда.
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў прыняў удзел у адкрыцці выставачнага праекта "Сімвалы блакаднага Ленінграда" да 78-й гадавіны зняцця блакады Ленінграда, мерапрыемства прайшло ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Сюды ён прыбыў пасля сустрэчы з беларускім прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.
Па словах губернатара Санкт-Пецярбурга, беларусы ўнеслі вялікі ўклад у прарыў блакады Ленінграда.
"У зямлі на Піскароўскіх могілках ляжаць і беларусы, якія абаранялі і адстойвалі вялікі горад, горад на Няве. І ў той жа самы час ленінградцы ваявалі на ўсіх франтах, вызвалялі Мінск, усю Беларусь", - расказаў Бяглоў.
Прывітанне ад Пуціна
Губернатар перадаў прывітанне блакаднікам, якія жывуць цяпер у Беларусі, ад расійскага прэзідэнта.
"Калі ён (Пуцін - Sputnik) даведаўся аб тым, што я сустрэнуся з ветэранамі, сказаў перадаць вам самыя лепшыя пажаданні, каб вы былі здаровыя і бераглі сябе", - сказаў расійскі губернатар.
Ён указаў, што галоўнае ў перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне – гэта магчымасць захаваць брацтва.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГубернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў усклаў кветкі гораду-герою Ленінграду на плошчы Перамогі ў Мінску
Губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў усклаў кветкі гораду-герою Ленінграду на плошчы Перамогі ў Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко
"Галоўнае, што мы захавалі брацтва двух вялікіх народаў, для нас важна, што менавіта выстава, прысвечаная блакадзе Ленінграда, праходзіць тут, у Мінску", - сказаў Бяглоў.
Падарункі ў музей
Губернатар Санкт-Пецярбурга таксама расказаў, што яго дэлегацыя прывезла ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны некалькі экспанатаў.
"Мы прыехалі не з пустымі рукамі – прывезлі экспанаты. Пакідаем сірэну, шчыпцы, з дапамогай якіх тушылі запальныя бомбы, і кавалачак хлеба, які нашы хлебапёкі спяклі для вас па рэцэптах 1941 года", - адзначыў ён.
Аляксандр Бялоў выказаў упэўненасць, што ўсе цяжкасці, якія стаяць сёння перад народамі Беларусі і Расіі, будуць пераадолены.
"Мы, безумоўна, пераадолеем, таму што мы з вамі ленінградцы. Мы з вамі – тыя, хто выстаяў і перамог. І перамога заўсёды будзе за намі!" - падкрэсліў ён.
Выстава аб блакадным Ленінградзе
Выстава "Сімвалы блакаднага Ленінграда" – сумесны праект Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўнага мемарыяльнага музея абароны і блакады Ленінграда і Цэнтральнага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва Санкт-Пецярбурга.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЭкспазіцыя "Сімвалы блакаднага Ленінграда"
Экспазіцыя "Сімвалы блакаднага Ленінграда"
© Sputnik / Виктор Толочко
У Мінск прывезлі ў рамках праекта 33 сапраўдныя экспанаты. У тым ліку харчовыя карткі і блакадны дзённік.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЭкспазіцыя "Сімвалы блакаднага Ленінграда"
Экспазіцыя "Сімвалы блакаднага Ленінграда"
© Sputnik / Виктор Толочко
Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены паменшаны макет помніка "Блакаднаму настаўніку", які адкрыўся ў Санкт-Пецярбургу.
Чытайце таксама:
Каб не было вайны: Петрышэнка заклікаў астудзіць "гарачыя галовы"
Першым памёр Юра: блакадніца пра вайну і пра тое, як чакалі Перамогу
Блакада ў Ленінградзе: выжыць любой цаной