Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Ваенныя Расіі і Беларусі адпрацуюць барацьбу з узброенымі фарміраваннямі

Сумесныя трэніроўкі праводзяцца на тэрыторыі Беларусі ў рамках падрыхтоўкі да вучэнняў "Саюзная рашучасць-2022".
Sputnik
МІНСК, 2 лют – Sputnik. Расійскія і беларускія вайскоўцы прыступілі да баявога зладжвання на палігонах, падчас якога яны будуць адпрацоўваць барацьбу з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, пра гэта паведамілі ў Мінабароны Расіі.
На гэтым этапе ваеннаслужачых - мотастралкоў, экіпажы танкаў, баявых машын пяхоты, артылерыстаў і разлікі процітанкавых кіраваных ракетных комплексаў - чакаюць кантрольныя заняткі па тактычнай і агнявой падрыхтоўцы, ваджэнню баявых машын і шэраг іншых заданняў.
Заняткі пройдуць на беларускіх палігонах "Даманаўскі", "Гожскі", "Абуз-Лясноўскі", "Брэсцкі" і "Асіповіцкі".

Прыёмы і спосабы баявых дзеянняў

Беларускія і расійскія вайскоўцы ў адзіных баявых парадках зоймуцца адпрацоўкай розных прыёмаў і спосабаў баявых дзеянняў. У прыватнасці, абароне і барацьбе з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі.
"Мэтамі баявога зладжвання з'яўляецца дасягненне высокага ўзроўню гатоўнасці падраздзяленняў да сумесных дзеянняў", - растлумачылі ў ведамстве.

Саюзныя вучэнні ў Беларусі

Праверка сіл Саюзнай дзяржавы праходзіць у два этапы.
На першым этапе (да 9 лютага) у Беларусь з Расіі перадыслакуюць асабовы склад і тэхніку, таксама будзе створана некалькі груповак войскаў.
Другі этап - сумесныя беларуска-расійскія вучэнні "Саюзная рашучасць-2022" - пачнецца 10 лютага.
Вучэнні працягнуцца да 20 лютага, для іх на тэрыторыі Беларусі задзейнічаюць пяць палігонаў і чатыры аэрадромы.
Напярэдадні міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу расказаў, што для ўдзелу ў манеўрах расійскія ваенныя перакінуты на адлегласць да дзесяці тысяч кіламетраў.
У Беларусь ужо прыбылі некалькі соцень расійскіх ваеннаслужачых, два дывізіёны ракетных сістэм С-400 "Трыумф", а таксама зенітныя комплексы "Панцыр-С". Таксама нядаўна былі перакінуты сучасныя расійскія знішчальнікі СУ-35С.
Чытайце таксама:
Войскі пераадолелі 10 000 км для ўдзелу ў вучэнні "Саюзная рашучасць-2022"
Расійскія вайскоўцы пачалі разгортваць у Беларусі свой "генштаб"
Вучэнні ў лютым: Рэспубліка Палессе і Паўночная Федэрацыя супраць Заходніх