https://bel.sputnik.by/20220131/rasyskya-vayskotsy-pachal-razgortvats-u-belarus-svoy-genshtab-1059901733.html
Расійскія вайскоўцы пачалі разгортваць у Беларусі свой "генштаб"
Расійскія вайскоўцы пачалі разгортваць у Беларусі свой "генштаб"
Sputnik Беларусь
У Беларусь у асноўным прыбылі падраздзяленні з Усходняй ваеннай акругі, якія базіруюцца ў Хабараўскім краі, – яны здзейснілі марш чыгуначным транспартам і ў... 31.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-31T10:21+0300
2022-01-31T10:21+0300
2022-01-31T10:21+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
ваенныя вучэнні
беларусь
расія
саюзная дзяржава
генштаб
"саюзная рашучасць-2022"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1f/1059900118_0:74:3072:1802_1920x0_80_0_0_8254b0043dc80c281ae62c4bfcd44a5a.jpg
МІНСК, 31 сту – Sputnik. Расійскія вайскоўцы, якія прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў праверцы сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, пачалі разгортваць палявыя пункты і арганізавалі адзіную сістэму кіравання войскамі, паведамілі ў Мінабароны РФ.Адзначаецца, што падраздзяленні ўжо знаходзяцца на беларускіх палігонах, ваенныя спецыялісты наладзілі паміж імі відэа-канферэнц-сувязь – цяпер камандзіры розных ступеняў могуць перадаваць сігналы кіравання ў рэжыме рэальнага часу.Цяпер вайскоўцы маскіруюць пункты кіравання і баявую тэхніку. Абарону ад паветранага нападзення ўмоўнага саперніка забяспечваюць падраздзяленні СПА – яны ўжо заступілі на баявое дзяжурства.Двухэтапная праверка войскПраверка сіл Саюзнай дзяржавы праходзіць у два этапы. На першым да 9 лютага ў Беларусь з Расіі будуць перадыслакаваны асабовы склад і тэхніка, будзе створана некалькі груповак войск.Другі этап пачнецца 10 лютага – гэта будуць сумесныя беларуска-расійскія вучэнні "Саюзная рашучасць-2022". У час манеўраў падраздзяленні адпрацуюць умоўнае адлюстраванне знешняй агрэсіі на паўднёвых і заходніх межах Беларусі.Асноўная фаза вучэнняў, якія працягнуцца да 20 лютага, пройдзе на пяці палігонах - "Абуз-Лясноўскім", "Асіповіцкім", "Брэсцкім", "Гожскім" і "Даманаўскім". Для адпрацоўкі задач будуць задзейнічаны чатыры беларускія аэрадромы.Якую тэхніку Расія прывезла на вучэнні?За апошнія паўтара тыдня ў Беларусь, паводле афіцыйных звестак міністэрстваў абароны дзвюх краін, прыбылі некалькі соцень расійскіх ваеннаслужачых, узбраенне і ваенная артылерыйская тэхніка Усходняй ваеннай акругі з Хабараўскага краю.Па чыгунцы ў Беларусь былі адпраўлены два дывізіёны ракетных сістэм С-400 "Триумф", а таксама зенітныя комплексы "Панцирь-С". Адзін дывізіён уключае 12 баявых машын, кожная з якіх можа несці па 12 ракет у транспартна-пускавых кантэйнерах.Акрамя таго, нядаўна ў Беларусь завяршылі перабазіраванне сучасныя расійскія знішчальнікі СУ-35С.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220127/vuchenn--lyutym-respublka-palesse--panochnaya-federatsyya-suprats-zakhodnkh-1059816553.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1f/1059900118_187:0:2918:2048_1920x0_80_0_0_ab4cb6936ed9de6bffd6e395d3a735fe.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ваенныя вучэнні, беларусь, расія, саюзная дзяржава, генштаб, "саюзная рашучасць-2022"
ваенныя вучэнні, беларусь, расія, саюзная дзяржава, генштаб, "саюзная рашучасць-2022"
Расійскія вайскоўцы пачалі разгортваць у Беларусі свой "генштаб"
У Беларусь у асноўным прыбылі падраздзяленні з Усходняй ваеннай акругі, якія базіруюцца ў Хабараўскім краі, – яны здзейснілі марш чыгуначным транспартам і ў складзе аўтамабільных калон.
МІНСК, 31 сту – Sputnik. Расійскія вайскоўцы, якія прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў праверцы сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, пачалі разгортваць палявыя пункты і арганізавалі адзіную сістэму кіравання войскамі, паведамілі ў Мінабароны РФ.
Адзначаецца, што падраздзяленні ўжо знаходзяцца на беларускіх палігонах, ваенныя спецыялісты наладзілі паміж імі відэа-канферэнц-сувязь – цяпер камандзіры розных ступеняў могуць перадаваць сігналы кіравання ў рэжыме рэальнага часу.
Цяпер вайскоўцы маскіруюць пункты кіравання і баявую тэхніку. Абарону ад паветранага нападзення ўмоўнага саперніка забяспечваюць падраздзяленні СПА – яны ўжо заступілі на баявое дзяжурства.
Двухэтапная праверка войск
Праверка сіл Саюзнай дзяржавы праходзіць у два этапы. На першым да 9 лютага ў Беларусь з Расіі будуць перадыслакаваны асабовы склад і тэхніка, будзе створана некалькі груповак войск.
Другі этап пачнецца 10 лютага – гэта будуць сумесныя беларуска-расійскія вучэнні "Саюзная рашучасць-2022". У час манеўраў падраздзяленні адпрацуюць умоўнае адлюстраванне знешняй агрэсіі на паўднёвых і заходніх межах Беларусі.
Асноўная фаза вучэнняў, якія працягнуцца да 20 лютага, пройдзе на пяці палігонах - "Абуз-Лясноўскім", "Асіповіцкім", "Брэсцкім", "Гожскім" і "Даманаўскім". Для адпрацоўкі задач будуць задзейнічаны чатыры беларускія аэрадромы.
Якую тэхніку Расія прывезла на вучэнні?
За апошнія паўтара тыдня ў Беларусь, паводле афіцыйных звестак міністэрстваў абароны дзвюх краін, прыбылі некалькі соцень расійскіх ваеннаслужачых, узбраенне і ваенная артылерыйская тэхніка Усходняй ваеннай акругі з Хабараўскага краю.
Па чыгунцы ў Беларусь былі адпраўлены два дывізіёны ракетных сістэм С-400 "Триумф", а таксама зенітныя комплексы "Панцирь-С". Адзін дывізіён уключае 12 баявых машын, кожная з якіх можа несці па 12 ракет у транспартна-пускавых кантэйнерах.
Акрамя таго, нядаўна ў Беларусь завяршылі перабазіраванне сучасныя расійскія знішчальнікі СУ-35С.
Расійскія
Су-35С адпрацуюць палёты на максімальную далёкасць у Беларусі
МЗС РФ назвала домысламі
заявы аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі