МІНСК, 3 лют ― Sputnik. У Беларусі абноўлены антырэкорд па захворванні на каронавірус: за суткі з'явілася 4990 новых пацыентаў, паведамілі ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя.
Таксама зарэгістравана 15 смяротных выпадкаў, за ўвесь перыяд пандэміі ахвярамі інфекцыі ў рэспубліцы сталі 6099 чалавек.
Агульная колькасць захварэлых - 753495, акрыялі 742762 пацыенты. Усяго ў краіне праведзена больш за 11,8 млн. тэстаў.
У сераду Міністэрства аховы здароўя заяўляла пра 3634 захварэлыя, у аўторак было 1918. На мінулым тыдні ў Беларусі тры дні запар фіксаваліся антырэкорды.
Выбухны рост прагназаваўся
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч напярэдадні заявіў, што раней прагназаваўся выбухны рост захворвання на каронавірус з-за распаўсюджвання штаму "амікрон". Пры гэтым кіраўнік профільнага ведамства адзначыў нязначны рост шпіталізацый, паколькі, паводле яго слоў, "амікрон" рэдка пераносіцца ў цяжкай форме.
На фоне такой дынамікі Міністэрства аховы здароўя выпусціла шэраг загадаў. У прыватнасці, студэнтам шостых курсаў медыцынскіх ВНУ, якія прыцягнулі да працы ў паліклініках, дазволілі афармляць пацыентам бальнічныя.