МІНСК, 6 лют – Sputnik. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган, які напярэдадні расказаў аб тым, што захварэў на каронавірус, працуе выдалена з дома.
"Мы працягваем нашу працу дома са спадарыняй Эміне (жонка Эрдагана – Sputnik)" – напісаў лідар Турцыі ў Twitter.
Ён таксама расказаў аб сваім самаадчуванні. Па словах прэзідэнта, яго і жонку агледзелі медыкі.
"На шчасце, нічога негатыўнага", - удакладніў турэцкі лідар.
"Амікрон" з Кіева
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган раней паведаміў, што ў яго і яго жонкі Эміне дыягнаставалі каронавірус.
"Высветлілі, што гэта варыянт "амікрон", - напісаў палітык у сваім Telegram-канале.
У чацвер, 3 лютага, турэцкі лідар прыбыў з візітам у Кіеў. Эрдаган правёў шэраг сустрэч, у тым ліку і з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім.
Лідары гутарылі чатыры гадзіны і па выніках падпісалі некаторыя пагадненні, у тым ліку і дагавор аб супрацоўніцтве ў ваенна-тэхнічнай сферы. Рэджэп Эрдаган таксама прапанаваў Уладзіміру Зяленскаму паслугі ў пасярэдніцтве паміж Кіевам і Масквой у частцы ўрэгулявання крызісу.
У дзень перамоў стала вядома, што кіраўнік офіса ўкраінскага прэзідэнта Андрэй Ярмак захварэў на каронавірус.
Хто каго заразіў, невядома. Як і невядома пра самаадчуванне і стан здароўя ўкраінскага прэзідэнта.
Дарэчы, турэцкі лідар раней расказваў аб тым, што прышчапіўся ад каронавіруса. Ін’екцыю ён зрабіў год таму. Па дадзеных СМІ, гэта быў кітайскі прэпарат Sinopharm (Vero Cell).
Падчас перамоў увосень 2021 года расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін параіў турэцкаму калегу рэвакцынавацца вакцынай "Спутник V".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка зноў перахварэў на COVID-19
Што сказаў Пуцін аб прымусовай вакцынацыі супраць каронавіруса
Лукашэнка назваў асаблівасці беларускага шляху барацьбы з пандэміяй