https://bel.sputnik.by/20211222/lukashenka-nazva-asablvasts-belaruskaga-shlyakhu-baratsby-z-pandemyay-1058915960.html
Лукашэнка назваў асаблівасці беларускага шляху барацьбы з пандэміяй
Лукашэнка назваў асаблівасці беларускага шляху барацьбы з пандэміяй
Sputnik Беларусь
Беларусь з самых першых дзён распаўсюджвання каронавіруса выбрала ўнікальны метад барацьбы з ім: не было ніводнага лакдаўна, захаваліся масавыя мерапрыемствы... 22.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-22T13:59+0300
2021-12-22T13:59+0300
2021-12-22T16:35+0300
аляксандр лукашэнка
беларусь
барацьба
каронавірус
пандэмія
самаізаляцыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0b/1056392450_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_5c6c2a9ddd2934b6e98b11e9d0bb95a6.jpg
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Беларусь справілася з цяжкімі перыядамі пандэміі, як ні адна іншая дзяржава, упэўнены Аляксандр Лукашэнка.На яго думку, іншыя краіны зараз не спраўляюцца з наплывам хворых на COVID-19, сістэмы аховы здароўя не вытрымліваюць, з-за чаго расце смяротнасць.Асаблівы падыходАляксандр Лукашэнка таксама назваў, што адрознівае нашу сістэму барацьбы з каранавірусам ад іншых і чаму яна вытрымала ў самыя цяжкія моманты. На яго думку, "вірусолагі і спецыялісты ў гэтай сферы хворых не лечаць"."У нас вірусолагі па бальніцах паехалі і навучылі звычайных урачоў лячыць гэту заразу. Калі б мы зрабілі стаўку толькі на вірусолагаў (а іх жа ў краіне няшмат), мы б ніколі не справіліся з лячэннем", - упэўнены беларускі лідар, яго словы прыводзіць БелТА.Беларускі шлях барацьбы з пандэміяйМіністэрства аховы здароўя з самага пачатку прыняло тактыку максімальнага выяўлення кантактаў і праводзіла цэлыя эпідрасследаванні. Шпіталізавалі ўсіх, у каго быў выяўлены станоўчы ПЦР-тэст на COVID-19, нават калі захворванне працякала бессімптомна. Ізалявалі ў стацыянары і кантакты першага і другога ўзроўню, каб мінімізаваць рызыкі распаўсюджвання інфекцыі на выпадак, калі і яны захварэюць.У сакавіку 2020 года былі зроблены першыя крокі па прадухіленні распаўсюджвання віруса: адмянілі масавыя мерапрыемствы з удзелам замежнікаў – першымі пацярпелі канцэрты і спектаклі, змянілі рэжым працы паліклінік і бальніц, абмежавалі планавыя працэдуры і аперацыі.У сярэдзіне сакавіка 2020 года краіны-суседкі Беларусі пачынаюць закрываць межы. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў падкрэсліваў, што закрываць краіну не збіраецца. Акрамя таго, ён быў катэгарычна супраць лакдаўнаў і іншых строгіх абмежавальных мер.Аляксандр Лукашэнка падкрэсліваў, што краіна прыняла рашэнне "ісці сваім шляхам", і часта параўноўваў беларускую тактыку са шведскай (пасля Швецыя прызнала свае памылкі барацьбы з пандэміяй).Але ў Беларусі нават масачны рэжым увялі далёка не адразу – усё было на ўзроўні рэкамендацый. Толькі 18 лістапада 2020 года па краіне ўвялі абавязковае нашэнне масак, потым гэтыя меры зноў "абнавілі" восенню 2021 года і нават абяцалі ўзмацніць жорсткасць адказнасці за іх невыкананне. Праўда, пратрымаліся новаўвядзенні крыху больш за тыдзень: Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў гэтыя абавязковыя меры, і 22 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя іх адмяніла.Першапачаткова ў краіне ўстанавілі і жорсткія правілы самаізаляцыі, абавязаўшы знаходзіцца дома ў тым ліку і кантакты першага і другога ўзроўню, увялі адказнасць за парушэнне гэтых норм.На самаізаляцыю павінны былі адпраўляцца і грамадзяне, якія прыбылі з "небяспечных па каранавірусе краін". Але патрабаванні па самаізаляцыі таксама паступова слабелі, пакуль іх зусім не адмянілі ў снежні гэтага года. Цяпер дома павінен знаходзіцца толькі той, хто хварэе на каронавірус: прыезджыя з-за мяжы і кантакты першага ўзроўню – не.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211221/belarusk-tsud-dze-buduts-rabts-aychynnuyu-vaktsynu-ad-karonavrusa-1058860906.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0b/1056392450_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_0d4ff4bb638541d6a016b9a5ba16640f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, беларусь, барацьба, каронавірус, пандэмія, самаізаляцыя
аляксандр лукашэнка, беларусь, барацьба, каронавірус, пандэмія, самаізаляцыя
Лукашэнка назваў асаблівасці беларускага шляху барацьбы з пандэміяй
13:59 22.12.2021 (абноўлена: 16:35 22.12.2021) Беларусь з самых першых дзён распаўсюджвання каронавіруса выбрала ўнікальны метад барацьбы з ім: не было ніводнага лакдаўна, захаваліся масавыя мерапрыемствы, адмянілі масачны рэжым і рэжым самаізаляцыі.
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Беларусь справілася з цяжкімі перыядамі пандэміі, як ні адна іншая дзяржава, упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
На яго думку, іншыя краіны зараз не спраўляюцца з наплывам хворых на COVID-19, сістэмы аховы здароўя не вытрымліваюць, з-за чаго расце смяротнасць.
"Прыватная ўласнасць у ахове здароўя да гэтага прывяла: ёсць грошы – лечым, няма грошай – да пабачэння. Хіба ў нас такое было нават у самыя складаныя часы?" - задаецца рытарычным пытаннем кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама назваў, што адрознівае нашу сістэму барацьбы з каранавірусам ад іншых і чаму яна вытрымала ў самыя цяжкія моманты. На яго думку, "вірусолагі і спецыялісты ў гэтай сферы хворых не лечаць".
"У нас вірусолагі па бальніцах паехалі і навучылі звычайных урачоў лячыць гэту заразу. Калі б мы зрабілі стаўку толькі на вірусолагаў (а іх жа ў краіне няшмат), мы б ніколі не справіліся з лячэннем", - упэўнены беларускі лідар, яго словы прыводзіць
БелТА.
Беларускі шлях барацьбы з пандэміяй
Міністэрства аховы здароўя з самага пачатку прыняло тактыку максімальнага выяўлення кантактаў і праводзіла цэлыя эпідрасследаванні. Шпіталізавалі ўсіх, у каго быў выяўлены станоўчы ПЦР-тэст на COVID-19, нават калі захворванне працякала бессімптомна. Ізалявалі ў стацыянары і кантакты першага і другога ўзроўню, каб мінімізаваць рызыкі распаўсюджвання інфекцыі на выпадак, калі і яны захварэюць.
У сакавіку 2020 года былі зроблены першыя крокі па прадухіленні распаўсюджвання віруса: адмянілі масавыя мерапрыемствы з удзелам замежнікаў – першымі пацярпелі канцэрты і спектаклі, змянілі рэжым працы паліклінік і бальніц, абмежавалі планавыя працэдуры і аперацыі.
У сярэдзіне сакавіка 2020 года краіны-суседкі Беларусі пачынаюць закрываць межы. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў падкрэсліваў, што закрываць краіну не збіраецца. Акрамя таго, ён быў катэгарычна супраць лакдаўнаў і іншых строгіх абмежавальных мер.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліваў, што краіна прыняла рашэнне "ісці сваім шляхам", і часта параўноўваў беларускую тактыку са шведскай (пасля Швецыя прызнала свае памылкі барацьбы з пандэміяй).
Але ў Беларусі нават масачны рэжым увялі далёка не адразу – усё было на ўзроўні рэкамендацый. Толькі 18 лістапада 2020 года па краіне ўвялі абавязковае нашэнне масак, потым гэтыя меры зноў "абнавілі" восенню 2021 года і нават абяцалі ўзмацніць жорсткасць адказнасці за іх невыкананне. Праўда, пратрымаліся новаўвядзенні крыху больш за тыдзень: Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў гэтыя абавязковыя меры, і 22 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя іх адмяніла.
Першапачаткова ў краіне ўстанавілі і жорсткія правілы самаізаляцыі, абавязаўшы знаходзіцца дома ў тым ліку і кантакты першага і другога ўзроўню, увялі адказнасць за парушэнне гэтых норм.
На самаізаляцыю павінны былі адпраўляцца і грамадзяне, якія прыбылі з "небяспечных па каранавірусе краін". Але патрабаванні па самаізаляцыі таксама паступова слабелі, пакуль іх зусім не адмянілі ў снежні гэтага года. Цяпер дома павінен знаходзіцца толькі той, хто хварэе на каронавірус: прыезджыя з-за мяжы і кантакты першага ўзроўню – не.
Лукашэнка
аб рамонце Віцебскай бальніцы: хоць з шапкай хадзіце, але зрабіце
ЕС гатовы
даць беларусам вакцыны ад каронавіруса
Міністэрства аховы здароўя: усе вобласці
паступова выводзяцца з "кавіднага рэжыму"Егіпет
абнавіў правілы ўезду ў краіну для турыстаў: што трэба ведаць беларусам