Хадзілі па грані: Піневіч расказаў пра запас медыцынскага кіслароду ў краіне

У Міністэрстве аховы здароўя не чакаюць выбухной шпіталізацыі ў гэтую хвалю каронавіруса COVID-19, аднак павінны быць гатовы да гэтага, упэўнены міністр.
Sputnik
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Наяўнага на дадзены момант запасу медыцынскага кіслароду хопіць на тое, каб перажыць пікавыя нагрузкі на працягу двух месяцаў. Пра гэта расказаў кіраўнік міністэрства аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч у эфіры "Беларусь 1".

Прамысловасць на галодным пайку

Паводле яго слоў, у самыя вострыя моманты апошняй хвалі каронавіруса, у плане расходу кіслароду медустановы "хадзілі па грані". Яго патрабавалася так шмат, што даводзілася выкарыстоўваць прамысловыя магутнасці.
"Нават былі дні, калі ледзь не трымалі на галодным пайку прамысловасць", - расказаў міністр.

Кісларод да кожнага ложка

Ён падкрэсліў, што зараз сітуацыя змянілася: створаны запас кіслароду, які разлічаны на тое, каб перажыць пікавыя нагрузкі на працягу двух месяцаў. У Міністэрстве аховы здароўя ўпэўнены, што гэтага запасу будзе дастаткова. Як растлумачылі ў ведамстве, звычайна ўздым захворвання рэгіструецца на працягу двух месяцаў, пікавыя значэнні – аднаго месяца.
Піневіч адзначыў, што пры правядзенні ў бальніцах рэканструкцый і капітальных рамонтаў, медыцынскі кісларод падводзяць да кожнага ложка.

Росту шпіталізацый не чакаюць

Міністр расказаў, што ў першую хвалю каронавіруса было больш панікі, менш выпадкаў захворвання. Цяпер колькасць інфіцыраваных COVID-19 значна вырасла. Таму нагрузка на амбулаторнае звяно стала большай, а вось у стацыянарах яна фактычна не павялічылася.
Ён таксама нагадаў, што штам "амікрон" – больш лёгкі. Піневіч канстатаваў, што хварэе і медперсанал, хаця ён "практычна татальна прышчэплены".
"Мы не чакаем выбухной шпіталізацыі, але да гэтага павінны быць гатовы", - заявіў міністр.
У Беларусі ў суботу быў устаноўлены чарговы рэкорд па захворванні на каронавірус – 8 231 пацыент. Папярэдні максімальны паказчык быў зафіксаваны ў пятніцу – 7 350 чалавек за суткі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Відэа
Прадукт года: як вырабляюць кісларод для цяжкахворых каронавірусам
Чытайце таксама:
"Нафтан" і "Палімір" таксама пачалі выпускаць медыцынскі кісларод
"Гродна Азот" пачаў выпускаць медыцынскі кісларод для хворых на COVID
Кіраўнік "Крыён": у краіне няма дэфіцыту медыцынскага кіслароду
Патрэба ў медыцынскім кіслародзе вырасла ў 4 разы - Міністэрства аховы здароўя
Разыходзіцца са свістам: даведаліся, як у пандэмію пацыентам дастаўляюць кісларод