Лыжнік Бальшуноў прынёс Расіі першае золата на Алімпіядзе

Першую ўзнагароду сёлетніх АГ-2022 у скарбонку расійскай зборнай паклала ў суботу лыжніца Наталля Няпраева – яна заваявала сярэбраны медаль у скіятлоне.
Sputnik
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Лыжнік Аляксандр Бальшуноў перамог у скіятлоне і прынёс зборнай Расіі першы залаты медаль на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне.
Расіянін пераадолеў дыстанцыю 30 кіламетраў за 1 гадзіну 16 хвілін 9,8 секунд. Другім стаў яго суайчыннік Дзяніс Спіцоў (адставанне 1 хвіліна 11 секунд), трэцім – фін Ійва Нісканен (+2.00,2).
Скіятлон – дысцыпліна, якая ўключае ў сябе праходжанне першай паловы трасы класічным стылем, а другой – вольным. У сярэдзіне гонкі спартсмены мяняюць лыжы.
Першую ўзнагароду сёлетніх Алімпійскіх гульняў у скарбонку расійскай зборнай паклала лыжніца Наталля Няпраева – яна заваявала сярэбраны медаль у скіятлоне. На гэты момант у актыве расіян на АГ-2022 чатыры ўзнагароды – адна залатая, дзве сярэбраныя і адна бронзавая.
Беларускай зборнай пакуль не ўдалося заваяваць медалёў. Біятланісты занялі шостае месца ў змешанай эстафеце на Алімпійскіх гульнях у Пекіне. А канькабежка Марына Зуева на дыстанцыі 3000 метраў паказала 16-ы вынік.
Нашых спартсменаў няма ў праграме Гульняў у нядзелю, 6 лютага. Нагадаем, Беларусь прадстаўляюць 29 атлетаў, яны спаборнічаюць у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле (лыжная акрабатыка), гарналыжным спорце, лыжных гонках, канькабежным спорце, фігурным катанні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
У НАК распавялі, як беларусы адаптаваліся ў Пекіне
Таксама на Sputnik:
У расійскай алімпійскай каманды – першая ўзнагарода
Легендарны барэц Аляксандр Мядзведзь даў параду ўдзельнікам Алімпіяды - відэа
Беларускія біятланісты занялі шостае месца ў змешанай эстафеце
"Ужо мурашкі": алімпійскі чэмпіён расказаў пра чаканні ад Гульняў у Пекіне – відэа
Канькабежка Марына Зуева няўдала стартавала на АГ-2022