https://bel.sputnik.by/20220205/kankabezhka-maryna-zueva-nyadala-startavala-na-a-2022-1060079318.html
Канькабежка Марына Зуева няўдала стартавала на АГ-2022
Канькабежка Марына Зуева няўдала стартавала на АГ-2022
Sputnik Беларусь
Перамогу святкавала прадстаўніца Нідэрландаў Ірэн Схаутэн, якая ўстанавіла новы алімпійскі рэкорд. 05.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-05T13:52+0300
2022-02-05T13:52+0300
2022-02-08T17:33+0300
спорт
канькабежны спорт
беларусь
марына зуева
у свеце
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне
зімовыя алімпійскія гульні - 2022
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103426/10/1034261022_0:146:3071:1873_1920x0_80_0_0_ed29c7a156eb306fbde8167486383136.jpg
МІНСК, 5 лют – Sputnik. Канькабежка Марына Зуева адкрыла сёння праграму выступленняў беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе ў Пекіне, паведамляе Sputnik.Яна выступала на дыстанцыі 3000 метраў, але не патрапіла нават у топ-10. Яе вынік – 4:08.70 (+11.77). І гэта ўсяго толькі 16 месца.Перамогу святкавала нідэрландская спартсменка Ірэн Схаутэн. Яе час 3:56.93 і гэта – новы алімпійскі рэкорд.На другім месцы размясцілася прадстаўніца Італіі Франчэска Лолабрыджыда (адставанне 1,13 секунды). Тройку лепшых замкнула Ізабэль Вайдэман з Канады (1,71).У 2018 годзе ў Пхенчхане адбылося дэбютнае выступленне беларускі Марыны Зуевай на Алімпійскіх гульнях. У Карэі яна заняла шостае месца ў мас-старце і сёмае на дыстанцыі 5000 метраў.Алімпіяда-2022XXIV зімовыя Алімпійскія гульні праходзяць з 4 да 20 лютага. Усяго ў Гульнях прымуць удзел больш за чатыры тысячы алімпійцаў з 91 краіны свету. Спартыўныя баталіі разгортваюцца ў трох кластарах – Пекіне, Яньцыне і Чжанцзякоу. Спаборніцтвы праходзяць як на новых аб’ектах, так і на пабудаваных да летняй Алімпіяды-2008.Будзе разыграна 109 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.На Алімпіяду прыбылі 29 беларускіх спартсменаў, якія выступяць у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле, гарналыжным спорце, лыжных гонках, фігурным катанні і канькабежным спорце.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20220205/u-rasyskay-almpyskay-kamandy--pershaya-znagaroda-1060077645.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103426/10/1034261022_227:0:2958:2048_1920x0_80_0_0_6281fb9356facf923db7fa5937328a66.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, канькабежны спорт, беларусь, марына зуева, у свеце, зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, зімовыя алімпійскія гульні - 2022
спорт, канькабежны спорт, беларусь, марына зуева, у свеце, зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, зімовыя алімпійскія гульні - 2022
Канькабежка Марына Зуева няўдала стартавала на АГ-2022
13:52 05.02.2022 (абноўлена: 17:33 08.02.2022) Перамогу святкавала прадстаўніца Нідэрландаў Ірэн Схаутэн, якая ўстанавіла новы алімпійскі рэкорд.
МІНСК, 5 лют – Sputnik. Канькабежка Марына Зуева адкрыла сёння праграму выступленняў беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе ў Пекіне, паведамляе Sputnik.
Яна выступала на дыстанцыі 3000 метраў, але не патрапіла нават у топ-10. Яе вынік – 4:08.70 (+11.77). І гэта ўсяго толькі 16 месца.
Перамогу святкавала нідэрландская спартсменка Ірэн Схаутэн. Яе час 3:56.93 і гэта – новы алімпійскі рэкорд.
На другім месцы размясцілася прадстаўніца Італіі Франчэска Лолабрыджыда (адставанне 1,13 секунды). Тройку лепшых замкнула Ізабэль Вайдэман з Канады (1,71).
У 2018 годзе ў Пхенчхане адбылося дэбютнае выступленне беларускі Марыны Зуевай на Алімпійскіх гульнях. У Карэі яна заняла шостае месца ў мас-старце і сёмае на дыстанцыі 5000 метраў.
XXIV зімовыя Алімпійскія гульні праходзяць з 4 да 20 лютага. Усяго ў Гульнях прымуць удзел больш за чатыры тысячы алімпійцаў з 91 краіны свету. Спартыўныя баталіі разгортваюцца ў трох кластарах – Пекіне, Яньцыне і Чжанцзякоу. Спаборніцтвы праходзяць як на новых аб’ектах, так і на пабудаваных да летняй Алімпіяды-2008.
Будзе разыграна 109 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.
На Алімпіяду прыбылі 29 беларускіх спартсменаў, якія выступяць у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле, гарналыжным спорце, лыжных гонках, фігурным катанні і канькабежным спорце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на
Telegram-канал Sputnik БеларусьЛегендарны барэц
Аляксандр Мядзведзь даў параду ўдзельнікам Алімпіяды - відэа