МІНСК, 6 лют – Sputnik. Трэнерскі штаб каманды Беларусі па біятлоне назваў імёны ўдзельніц індывідуальнай гонкі ў жанчын на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі на Алімпійскіх гульнях-2022.
У ёй будуць спартсменкі Дынара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка (Крыўко) і Алена Кручынкіна.
Гонка пачнецца 7 лютага ў алімпійскім Чжанцзякоў у 12:00 па беларускім часе, трансляцыю пакажа тэлебачанне.
Пакуль без медалёў
Нагадаем, беларускай зборнай пакуль не ўдалося заваяваць медалёў. Напярэдадні біятланісты занялі шостае месца ў змешанай эстафеце на Алімпійскіх гульнях у Пекіне.
За краіну выступілі Дынара Алімбекава, Ганна Сола, Мікіта Лабастаў і Антон Смольскі. У мінусе ў квартэта 2 штрафныя кругі і 14 дадатковых патронаў. Адставанне ад нарвежцаў, якія перамаглі, – 1:14,6.
А беларуская канькабежка Марына Зуева на дыстанцыі 3000 метраў паказала 16-ы вынік.
Сёння беларусы не выступаюць
Нашых спартсменаў няма ў праграме Гульняў у нядзелю, 6 лютага.
Нагадаем, Беларусь прадстаўляюць 29 атлетаў, яны спаборнічаюць у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле (лыжная акрабатыка), гарналыжным спорце, лыжных гонках, канькабежным спорце, фігурным катанні.
Гульні ў Кітаі
Цырымонія адкрыцця зімовай Алімпіяды-2022 адбылася 4 лютага на нацыянальным стадыёне Пекіна "Птушынае гняздо".
Пастаноўшчыкам спартыўнага шоу стаў знакаміты кітайскі кінарэжысёр Чжан Імоу, які таксама быў аўтарам адкрыцця летняй Алімпіяды ў 2008 годзе.
У парадзе атлетаў прынялі ўдзел прадстаўнікі 91 дэлегацыі, у тым ліку зборнай Беларусі. Сцяганосцамі сталі канькабежцы Ігнат Галавацюк і Ганна Ніфантава.
Алімпійскія гульні ў Пекіне працягнуцца да 20 лютага.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларускія біятланісты занялі шостае месца ў змешанай эстафеце
Канькабежка Марына Зуева няўдала стартавала на АГ-2022
Лыжнік Бальшуноў прынёс Расіі першае золата на Алімпіядзе
У расійскай алімпійскай каманды – першая ўзнагарода
Цырымонія адкрыцця зімовай Алімпіяды - 2022 у фота