ГРОДНА, 7 лют – Sputnik, Іна Грышук. Ужо больш за трыста студэнтаў з Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта адпраўлены на дапамогу гродзенскім і брэсцкім урачам на перыяд чарговай каронавіруснай хвалі.
Такое рашэнне кіраўніцтва медуніверсітета прыняло пасля рэзкага павелічэння колькасці хворых на COVID-19.
Як паведаміў Sputnik дэкан лячэбнага факультэта Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Андрэй Болтач, па стане на 7 лютага, на дапамогу ўрачам накіравана больш за 300 студэнтаў старэйшых курсаў. Прыкладна трэць з іх працуе ў паліклініках Брэсцкай вобласці, астатнія – у Гродне.
З панядзелка таксама каля сотні студэнтаў накіраваліся на дапамогу ўрачам у паліклінікі Брэста і Брэсцкай вобласці.
У Гродне студэнты-валанцёры пачалі працаваць у паліклініках яшчэ на мінулым тыдні. Так, 126 студэнтаў 6 курса, якія вучацца па профілі "агульнаўрачэбная практыка" працуюць у дарослых паліклініках, яшчэ 50 студэнтаў-шасцікурснікаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці "педыятрыя" - у дзіцячых паліклініках. Яны працуюць на прыёме з тэрапеўтамі і педыятрамі, дапамагаюць урачам аглядаць пацыентаў, выпісваць бальнічныя.
Яшчэ каля 50 студэнтаў медыка-дыягнастычнага і псіхалагічнага факультэтаў Гродзенскага медуніверсітэта працуюць у кол-цэнтрах паліклінік, дапамагаюць урачам разносіць даведкі і рэцэпты дадому для пацыентаў.
Па словах суразмоўцы, пакуль у такім рэжыме студэнты-медыкі будуць працаваць да 11 лютага, але калі сітуацыя з каронавірусам у краіне не палепшыцца, іх валанцёрская практыка будзе працягнута.
Ва ўніверсітэце падкрэсліваюць, што пры гэтым студэнты-валанцёры працягваюць вучыцца. Іх часова вызвалілі ад вочнага наведвання ВНУ, перавялі на дыстанцыйнае навучанне. У вольны ад працы ў паліклініках час ім трэба самастойна вывучаць патрэбныя дысцыпліны, чытаць лекцыі і выконваць практычныя заданні на электроннай платформе ўніверсітэта. Узровень ведаў пазней яны пацвердзяць з дапамогай тэсціравання.
Як адзначыў Андрэй Болтач, ва ўніверсітэце яшчэ ёсць рэзерв незадзейнічаных у медыцынскай практыцы студэнтаў, калі спатрэбіцца, іх таксама можна будзе прыцягнуць на дапамогу дактарам.
Таксама суразмоўца адзначыў, што многія студэнты старэйшых курсаў і да наступлення хвалі каронавіруса сумяшчалі працу і вучобу – такіх ва ўніверсітэце не менш за 400.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Магчыма з'яўленне новага штаму COVID-19 - Расспажыўнагляд
Пачалі будаваць завод, дзе будуць выпускаць беларускую вакцыну ад каронавіруса
Хадзілі па грані: Піневіч расказаў пра запас медыцынскага кіслароду ў краіне
Паліклінікі Беларусі з-за скачка COVID-19 пераходзяць на работу без выхадных
Піневіч расказаў, ці гатовы паліклінікі да наступлення амікрону