https://bel.sputnik.by/20220207/pachal-budavats-zavod-dze-buduts-vypuskats-belaruskuyu-vaktsynu-ad-karonavrusa-1060117836.html
Пачалі будаваць завод, дзе будуць выпускаць беларускую вакцыну ад каронавіруса
Пачалі будаваць завод, дзе будуць выпускаць беларускую вакцыну ад каронавіруса
Sputnik Беларусь
Вакцына будзе вырабляцца па поўным цыкле на прадпрыемстве пад Віцебскам, аналагаў новаму заводу для беларускай вакцыны ад COVID-19 у СНД няма. 07.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-07T11:44+0300
2022-02-07T11:44+0300
2022-02-07T11:44+0300
каронавірус covid-19
вакцына
завод
віцебск
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104277/88/1042778859_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_8320abf9eebd558b387c6a0c0e6d288c.jpg
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Пад Віцебскам прыступілі да будаўніцтва завода, дзе будуць вырабляць беларускую вакцыну ад каронавіруса, распавялі ў эфіры тэлеканала АНТ.Па планах, айчынны прэпарат ад COVID-19 паступіць у грамадзянскі абарот у 2023 годзе. У 2022-м будзе атрымана доследна-прамысловая партыя, будуць праходзіць даклінічныя і клінічныя выпрабаванні.Эксперыментальная партыя, зробленая на этапе лабараторый, прайшла першыя іспыты. Навукоўцы ўжо расказвалі, што папярэдне вакцына паказала сваю бяспеку і эфектыўнасць: яна не таксічная і стымулюе выпрацоўку спецыфічных антыцелаў. Цяпер праект выйшаў на наступны этап - распрацоўка тэхналогіі вытворчасці."Вакцына будзе інактываваная, можна сказаць, гэта аналаг кітайскай вакцыны. Па свайму паходжанню дакладна такая ж, адрознівае яе толькі тое, што яна зроблена на аснове штамаў, якія цыркулююць на тэрыторыі Беларусі", - расказала намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Аліна Дроніна.Як прасоўваецца будаўніцтваДля вытворчасці беларускай вакцыны выбралі пляцоўку "БелВітуніфарм" пад Віцебскам.Прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску ветпрэратаў, але гэта адзіная ў краіне вытворчасць, якая займалася імунабіялагічнымі прэпаратамі. Новая вытворчасць вакцыны ад каронавіруса і ветэрынарнае ніяк не будуць паміж сабой звязаны. Цяпер на "БелВітуніфарме" падрыхтоўваецца асобны цэх - невялікая лінія, дзе зробяць першую доследна-прамысловую партыю, далей прэпарат будуць выпускаць на асобным заводзе, будаўніцтва якога пачата ўжо.Чытайце ў рэпартажы Sputnik, дзе і як будуць рабіць вакцыну ад каронавіруса.Чытайце таксама:
віцебск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104277/88/1042778859_307:0:3038:2048_1920x0_80_0_0_c015db72f877ff6072e5066b0d789add.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каронавірус covid-19, вакцына, завод, віцебск
каронавірус covid-19, вакцына, завод, віцебск
Пачалі будаваць завод, дзе будуць выпускаць беларускую вакцыну ад каронавіруса
Вакцына будзе вырабляцца па поўным цыкле на прадпрыемстве пад Віцебскам, аналагаў новаму заводу для беларускай вакцыны ад COVID-19 у СНД няма.
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Пад Віцебскам прыступілі да будаўніцтва завода, дзе будуць вырабляць беларускую вакцыну ад каронавіруса, распавялі ў эфіры тэлеканала АНТ.
Па планах, айчынны прэпарат ад COVID-19 паступіць у грамадзянскі абарот у 2023 годзе. У 2022-м будзе атрымана доследна-прамысловая партыя, будуць праходзіць даклінічныя і клінічныя выпрабаванні.
Эксперыментальная партыя, зробленая на этапе лабараторый, прайшла першыя іспыты. Навукоўцы ўжо расказвалі, што папярэдне вакцына паказала сваю бяспеку і эфектыўнасць: яна не таксічная і стымулюе выпрацоўку спецыфічных антыцелаў. Цяпер праект выйшаў на наступны этап - распрацоўка тэхналогіі вытворчасці.
"Вакцына будзе інактываваная, можна сказаць, гэта аналаг кітайскай вакцыны. Па свайму паходжанню дакладна такая ж, адрознівае яе толькі тое, што яна зроблена на аснове штамаў, якія цыркулююць на тэрыторыі Беларусі", - расказала намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Аліна Дроніна.
Як прасоўваецца будаўніцтва
Для вытворчасці беларускай вакцыны выбралі пляцоўку "БелВітуніфарм" пад Віцебскам.
Прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску ветпрэратаў, але гэта адзіная ў краіне вытворчасць, якая займалася імунабіялагічнымі прэпаратамі. Новая вытворчасць вакцыны ад каронавіруса і ветэрынарнае ніяк не будуць паміж сабой звязаны. Цяпер на "БелВітуніфарме" падрыхтоўваецца асобны цэх - невялікая лінія, дзе зробяць першую доследна-прамысловую партыю, далей прэпарат будуць выпускаць на асобным заводзе, будаўніцтва якога пачата ўжо.
Міфы, мемы і жарты: кіраўнік "БелВітуніфарма" шчыра
пра беларускую вакцынуАд першых прышчэпак да планаў аб сваёй вакцыне:
вынікі першага прышчэпачнага годаБеларусь закупіць 4 млн доз расійскай вакцыны ад каронавіруса