МІНСК, 7 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка плануе абмеркаваць тэму пастаўкі хлоркалію праз Расію са сваім калегам Уладзімірам Пуціным у бліжэйшы час, аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю журналісту Уладзіміру Салаўёву.
Як адзначыў Лукашэнка, Расія выдзеліла Беларусі пляцоўку, дзе зараз ствараецца дадатковая інфраструктура па перавалцы ўдабрэнняў праз расійскія парты. Праект рэалізуецца за кошт прыватных інвестыцый з Беларусі.
"Цяпер трэба вельмі моцна актывізавацца, каб мы з колаў пачалі грузіць гэты хлоркалій хаця б праз год", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Салаўёў выказаў меркаванне, што аператыўна ўладзіць пытанне пастаўкі ўдабрэнняў, напэўна, дапаможа новы пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў. Лукашэнка ў сваю чаргу адзначыў, што плануе абмеркаваць гэтую тэму ў размове з Пуціным.
"Мне патрэбна будзе падтрымка ў плане таго, каб затрымкі не было, цяганіны гэтай – адводу, дазволаў", - сказаў беларускі прэзідэнт.
Калійны канфлікт
Нагадаем, Літва з лютага анулявала дамову аб транзіце беларускіх удабрэнняў з-за санкцый ЗША ў дачыненні да "Беларуськалія".
Пагадненне, падпісанае ў 2018 годзе, дзейнічала да 2023-га і прадугледжвала чыгуначны транзіт праз Літву і пагрузку ў Клайпедскім порце 11 мільёнаў тон беларускіх удабрэнняў штогод.
Ва ўрадзе Літвы прызналі дамову пагрозай для нацыянальнай бяспекі, нягледзячы на адзнакі экспертаў аб магчымай шкодзе ў мільярд еўра.
"Беларуськалій" папярэдзіў, што будзе патрабаваць кампенсацыі расходаў за датэрміновае скасаванне кантракта.
Мінск у адказ на скасаванне дамовы Літвой увёў з 7 лютага забарону на транзіт па чыгунцы нафтапрадуктаў, хімічных і мінеральных удабрэнняў, якія едуць з Літвы.
Поўнае інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі Уладзіміру Салаўёву глядзіце на Sputnik.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Набыла моц забарона на транзіт па чыгунцы нафтапрадуктаў і ўдабрэнняў з Літвы
Літва можа даскакацца – Лукашэнка
"Літоўская чыгунка" да канца года звольніць каля 300 супрацоўнікаў
Эстонія спыніла транзіт нафтапрадуктаў з Беларусі
Нарвежская кампанія Yara спыніць закупку калію ў Беларусі