https://bel.sputnik.by/20220206/ltva-mozha-daskakatstsa--lukashenka-1060103191.html
Літва можа даскакацца – Лукашэнка
Літва можа даскакацца – Лукашэнка
Sputnik Беларусь
У сітуацыі з санкцыямі ў дачыненні да Беларусі і забаронай транзіту ўдабрэнняў літоўскі бок страціць шмат грошай, а амерыканскі бок нічога не кампенсуе... 06.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-06T17:32+0300
2022-02-06T17:32+0300
2022-02-11T20:31+0300
літва
клайпеда
аляксандр лукашэнка
беларусь
порт
транзіт
удабрэнне
калійныя ўдабрэнні
грошы
санкцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101419/54/1014195410_0:232:2958:1896_1920x0_80_0_0_9b9c30a14f87ed69093e0c3de8345199.jpg
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі назваў адносіны яго краіны з Літвой цяжкімі, якія пагражаюць сур’ёзнымі наступствамі."З Літвой цяжкая сітуацыя?" - спытаў у інтэрв’ю журналіст ВДТРК, тэлевядучы Уладзімір Салаўёў."Цяжкая", - пацвердзіў Лукашэнка.Паводле яго слоў, зараз беларускі бок шукае новыя шляхі транспарціроўкі калію, а таксама будзе дамаўляцца з Расіяй па транзіце і перавалцы ўдабрэнняў."А цяпер што? Яны думаюць, што ім зараз еўрапейцы або амерыканцы гэта кампенсуюць? Не", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.На пытанне, ці ўдалося перанакіраваць транспартныя патокі хлоркалію міма літоўскага напрамку, кіраўнік дзяржавы сказаў, што разглядаў прапанову ад прадстаўнікоў украінскага бізнесу аб перавалцы праз парты Адэсы. Але праз некаторы час пасля гэтага ўкраінскі бок ад такой прапановы сам адмовіўся."Уласнікі па мазгаўні атрымалі секунд за 20 пасля таго, як гэтыя ідэі выказалі?" - спытаў Салаўёў."Праз некалькі сутак, так", - адказаў Лукашэнка.Беларускі лідар адзначыў падтрымку РФ у пытанні перавалкі ўдабрэнняў праз яе тэрыторыю.Канфлікт Мінска і ВільнюсаВільнюс з лютага ануляваў дамову аб транзіце беларускіх удабрэнняў з-за санкцый ЗША ў дачыненні да "Беларуськалія".Пагадненне, падпісанае ў 2018 годзе, дзейнічала да 2023-га і прадугледжвала чыгуначны транзіт праз Літву і пагрузку ў Клайпедскім порце 11 мільёнаў тон беларускіх удабрэнняў штогод.Ва ўрадзе Літвы прызналі дамову пагрозай для нацыянальнай бяспекі, нягледзячы на адзнакі экспертаў аб магчымай шкодзе ў мільярд еўра."Беларуськалій" папярэдзіў, што будзе патрабаваць кампенсацыі расходаў за датэрміновае скасаванне кантракта.Мінск у адказ з 7 лютага ўвядзе забарону на транзіт па чыгунцы нафтапрадуктаў, хімічных і мінеральных удабрэнняў, якія едуць з Літвы.Поўнае інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі Уладзіміру Салаўёву глядзіце на Sputnik.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220205/ltoskaya-chygunka-da-kantsa-goda-zvolnts-kalya-300-supratsonka-1060073145.html
літва
клайпеда
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101419/54/1014195410_335:0:2958:1967_1920x0_80_0_0_69c49e66650e539d54fc4f3264c79088.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
літва, клайпеда, аляксандр лукашэнка, беларусь, порт, транзіт, удабрэнне, калійныя ўдабрэнні, грошы, санкцыі, уладзімір салаўёў, інтэрв'ю
літва, клайпеда, аляксандр лукашэнка, беларусь, порт, транзіт, удабрэнне, калійныя ўдабрэнні, грошы, санкцыі, уладзімір салаўёў, інтэрв'ю
Літва можа даскакацца – Лукашэнка
17:32 06.02.2022 (абноўлена: 20:31 11.02.2022) У сітуацыі з санкцыямі ў дачыненні да Беларусі і забаронай транзіту ўдабрэнняў літоўскі бок страціць шмат грошай, а амерыканскі бок нічога не кампенсуе, упэўнены беларускі лідар.
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі назваў адносіны яго краіны з Літвой цяжкімі, якія пагражаюць сур’ёзнымі наступствамі.
"З Літвой цяжкая сітуацыя?" - спытаў у інтэрв’ю журналіст ВДТРК, тэлевядучы Уладзімір Салаўёў.
"Цяжкая", - пацвердзіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, зараз беларускі бок шукае новыя шляхі транспарціроўкі калію, а таксама будзе дамаўляцца з Расіяй па транзіце і перавалцы ўдабрэнняў.
"Літва можа даскакацца. Яны дарма гэта задумалі. Ніякая Амерыка і Еўропа ім не дапаможа", - заявіў беларускі лідар. Ён адзначыў, што Беларусь фарміравала 30% бюджэту Літвы.
"А цяпер што? Яны думаюць, што ім зараз еўрапейцы або амерыканцы гэта кампенсуюць? Не", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
На пытанне, ці ўдалося перанакіраваць транспартныя патокі хлоркалію міма літоўскага напрамку, кіраўнік дзяржавы сказаў, што разглядаў прапанову ад прадстаўнікоў украінскага бізнесу аб перавалцы праз парты Адэсы. Але праз некаторы час пасля гэтага ўкраінскі бок ад такой прапановы сам адмовіўся.
"Уласнікі па мазгаўні атрымалі секунд за 20 пасля таго, як гэтыя ідэі выказалі?" - спытаў Салаўёў.
"Праз некалькі сутак, так", - адказаў Лукашэнка.
Беларускі лідар адзначыў падтрымку РФ у пытанні перавалкі ўдабрэнняў праз яе тэрыторыю.
Канфлікт Мінска і Вільнюса
Вільнюс з лютага ануляваў дамову аб транзіце беларускіх удабрэнняў з-за санкцый ЗША ў дачыненні да "Беларуськалія".
Пагадненне, падпісанае ў 2018 годзе, дзейнічала да 2023-га і прадугледжвала чыгуначны транзіт праз Літву і пагрузку ў Клайпедскім порце 11 мільёнаў тон беларускіх удабрэнняў штогод.
Ва ўрадзе Літвы прызналі дамову пагрозай для нацыянальнай бяспекі, нягледзячы на адзнакі экспертаў аб магчымай шкодзе ў мільярд еўра.
"Беларуськалій" папярэдзіў, што будзе патрабаваць кампенсацыі расходаў за датэрміновае скасаванне кантракта.
Мінск у адказ з 7 лютага ўвядзе забарону на транзіт па чыгунцы нафтапрадуктаў, хімічных і мінеральных удабрэнняў, якія едуць з Літвы.
Поўнае інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі Уладзіміру Салаўёву
глядзіце на Sputnik.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Галоўчанка распавёў пра
меры ў адказ на забарону транзіту тавараў у Літве
"Літоўская чыгунка"
праінфармавала "Беларуськалій" аб спыненні транзіту
Літву чакае вялізны штраф з-за разрыву дамовы з "Беларуськаліем"