Расійскія фігурысты выйгралі камандны турнір на Алімпіядзе

Зборная Расіі на дадзены момант лідзіруе ў медальным заліку - на рахунку спартсменаў па два залатыя, сярэбраныя і бронзавыя медалі.
Sputnik
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Расійскія спартсмены датэрмінова атрымалі перамогу на камандным турніры па фігурным катанні на Алімпійскіх гульнях у Пекіне, паведамляе Sрutnik.
Упершыню камандныя спаборніцтвы з'явіліся ў праграме Гульняў у 2014-м (Сочы), тады вікторыю святкавалі расіяне, але ў Пхенчхане-2018 яны сталі другімі.
Расіянка Каміла Валіева паказала найвышэйшы вынік у заключным відзе - адвольнай праграме, суддзі ацанілі яе выступленне ў 178,92 пункты. На другую прыступку п'едэстала гонару ўзнімалася японка Каоры Сакамота (148,66), замкнула тройку лідэраў канадская спартсменка Мадлен Скізас (132,04).
Такім чынам, па выніках каманднага турніру нацкаманда Расіі набрала 74 балы, другімі стала зборная ЗША (65), трэцяе - каманда Японіі (63).
Расіяне выступалі ў камандным турніры без замен, ён уключае ў сябе праграмы ў спаборніцтвах спартыўных пар, танцах на лёдзе, спаборніцтвы дзяўчат і хлопцаў у адзіночным катанні.
Чэмпіёнскі склад расійскай каманды: Каміла Валіева, Анастасія Мішына, Аляксандр Галямаў, Вікторыя Сініцына, Мікіта Кацалапаў і Марк Кандрацюк.
Пакуль беларуская каманда застаецца без узнагарод Алімпіяды. У панядзелак медалі паспрабуюць здабыць біятланісткі і прадстаўнікі канькабежнага спорту.
На бягучых Гульнях зборную Беларусі ў біятлоне, фрыстайле (лыжная акрабатыка), гарналыжным спорце, лыжных гонках, канькабежным спорце і фігурным катанні прадстаўляюць 29 атлетаў.
Цырымонія адкрыцця зімовай Алімпіяды - 2022 у фота
Чытайце таксама:
Беларускія біятланісты занялі шостае месца ў змешанай эстафеце
Канькабежка Марына Зуева няўдала стартавала на АГ-2022
У расійскай алімпійскай каманды – першая ўзнагарода