У Беларусі ўжо пачалі рыхтаваць закон аб УНС

Усебеларускі народны сход павінен атрымаць канстытуцыйны статус пасля галасавання на рэферэндуме, які назначаны на 27 лютага.
Sputnik
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Работа над законапраектам аб Усебеларускім народным сходзе пачалася ўжо, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні ніжняй палаты беларускага парламента, паведамляе БелТА.
Раней стала вядома, што галасаванне аб унясенні змен у Асноўны закон Беларусі прызначана на 27 лютага. Прапанаванымі папраўкамі ў тым ліку прадугледжана, што УНС стане канстытуцыйным органам, які зможа адпраўляць у адстаўку кіраўніка дзяржавы. Такім чынам, галасаванне яшчэ не адбылося, але ў парламенце пачалі працаваць над законапраектам.
"За намі (дэпутатамі – Sputnik) падрыхтоўка законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе. Работа па ім распачата", – паведаміў спікер ніжняй палаты парламента.
Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, дэпутаты павінны падключыцца да гэтай работы і ўнесці свае прапановы ў Пастаянную камісію па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце па гэтаму законапраекту.
Пры гэтым спікер папярэдзіў, што дэпутатам таксама трэба будзе комплексна абнавіць законы аб парламенце, статусе дэпутата і члена Савета Рэспублікі.
"Натуральна, пасля таго як мы адпрацуем гэтыя законапраекты, нам сур'ёзная работа трэба будзе па рэгламенце Палаты прадстаўнікоў, каб на чарговай сесіі мы гэтыя пытанні разгледзелі".
Прапанаваныя папраўкі ў Асноўны закон рэспублікі маюць на ўвазе, што Усебеларускі народны сход стане вышэйшым прадстаўнічым органам улады. У новым статусе УНС будзе вызначаць тое, якой будзе ўнутраная і знешняя палітыкі Беларусі. Менавіта дэлегаты УНС будуць зацвярджаць ваенную дактрыну і канцэпцыю нацыянальнай бяспекі дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Лукашэнка распавёў, калі ў краіне пачнуць фарміраваць новыя органы ўлады
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка расказаў, што практычна бачыць будучых прэзідэнтаў Беларусі
Законы аб УНС і праўках у выбарчым праве распрацуюць у 2022 годзе
Лукашэнка: двоеўладдзя ў Беларусі дапусціць нельга