МІНСК, 11 лют – Sputnik. Эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў 2022 годзе стануць яшчэ больш жорсткія, транспартная блакада беларускага экспартнага транзіту суседняй Літвой – толькі частка вялікай геапалітычнай гульні.
Што стала сапраўднай прычынай транспартна-лагістычнага калапсу, і як будуць развівацца падзеі, расказалі ўдзельнікі круглага стала ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Вядучыя палітолагі і эканамічныя эксперты Расіі і Беларусі выказалі меркаванне, што акцыя была добра пралічана і арганізавана.
Навошта Літве эканамічнае самагубства?
Палітычны рэверанс Літвы здзіўляе нават некаторых саюзнікаў па ЕС. Ёй спатрэбіўся рэкордна кароткі прамежак часу, каб разарваць практычна ўсе эканамічныя і кааперацыйныя сувязі і ўступіць у палітычную канфрантацыю з суседнімі Беларуссю, Расіяй і нават Кітаем.
"Палітыка, якая праводзіцца ў адносінах да Беларусі, яна варожая ў адносінах да самой Літвы і наносіць ёй адчувальныя страты", - распавёў аналітык Цэнтра грамадска-палітычных даследаванняў "Русская Балтика" Аляксандр Насовіч.
Пры гэтым, на думку кіраўніка Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН Мікалая Мяжэвіча, дзіркі ў бюджэце не сталі адкрыццём для кіруючых вярхоў. Яшчэ на этапе прыняцця рашэння палітычнае кіраўніцтва краіны цудоўна разумела, да якіх эканамічных наступстваў гэта можа прывесці. Выпадзенне беларускага, кітайскага і не выключана расійскага транзіту з літоўскай сістэмы транспартнай інфраструктуры будзе азначаць страту яе рэнтабельнасці.
"У прынцыпе, пры знікненні толькі беларускіх грузаў пачалася ўжо генерацыя страт. Але гэта толькі пачатак. Калі ўзяць усе сумежныя і спадарожныя прадпрыемствы, то транзітна-транспартны комплекс Літвы дае не менш як 17-18% ад ВУП", - сказаў Мяжэвіч.
Шэры кардынал Еўропы?
На думку эканамічнага эксперта Аляксандра Казлова, спроба эканамічнай блакады Беларусі – гэта толькі частка шматхадовай палітычнай гульні.
"Страты Літвы павінны быць кімсьці кампенсаваны. Сумняваюся, што гэта будзе за кошт сродкаў бюджэту Літвы. Ёсць нейкія донары, якія забяспечваюць вось гэты кампенсаторны механізм выбываючых даходаў. Гэта ўзгодненыя дзеянні, а Літва выступае ўсяго толькі інструментам у гэтай мадэлі", – сказаў ён.
У адрозненні ад Польшчы, якая пайшла на адкрыты канфлікт з Бруселем, Літва больш гнуткая і стрыманая ў заявах, але яшчэ больш прагматычная. Выконваючы ролю нейкага "рупара" ЕС, краіна зарабляе палітычныя ачкі ў Саюзе і атрымлівае шчодрыя гранты і кампенсацыі эканамічных страт.
"Галоўны спонсар усяго гэтага – гэта, вядома, ЗША. Чым горшы эканамічны стан ЗША, тым глыбей супярэчнасці ўнутры еўрапейскага лагера", - сказаў эксперт Інстытута новага грамадства Андрэй Каракоўцаў.
На думку экспертаў, найбліжэйшым часам змены рыторыкі калектыўнага Захаду і канкрэтна Літвы чакаць не варта.
"Трэба разумець, што палітыка кіруючай вярхушкі гэтай краіны – гэта нагнятанне напружанасці ў рэгіёне і варожасці з суседзямі. У першую чаргу з Расіяй і Рэспублікай Беларусь. Зыходзячы з гэтага, ніякія структурныя сур’ёзныя эканамічныя праекты з гэтай краінай у стратэгічнай перспектыве немагчымы", - адзначыў Насовіч.
Дзе выйсце?
Як адзначыў палітык, старшыня аргкамітэта палітычнай партыі "Саюз" Сяргей Лушч, сёння калектыўны Захад цісне не толькі на Беларусь, але і на яе стратэгічнага партнёра – Расію. Дзвюм краінам трэба знайсці агульнае рашэнне па выхадзе з няпростай сітуацыі, прапрацаваць новыя лагістычныя маршруты транзіту беларускага экспарту.
"Я думаю, мы вернемся да кааперацыі, стварэння сумесных холдынгаў і прадпрыемстваў. Развіццю тых жа партовых магутнасцей, таму што перакінуць увесь беларускі транзіт на Усць-Лугу Расія сёння аператыўна не зможа нават па магутнасцях тых насыпных тэрміналаў, якія ў яе ёсць", – сказаў Лушч.
Па меркаванні палітыка, у сучаснай гісторыі РФ было нямала эпізодаў, калі кропкі росту ствараліся менавіта на фоне праблем. Канфлікт з Літвой, як і з ЕС, паслужыць каталізатарам дыверсіфікацыі ўнутраных рэсурсаў і інтэграцыйных працэсаў.
"Мы павінны глядзець на Саюзныя праграмы з практычнага пункту гледжання. Да прыкладу, ёсць рашэнне аб рэканструкцыі трасы М1. Гэта сур’ёзны, прывабны праект з пункту гледжання інвестыцый. Даўно нашы эксперты гавораць аб фарміраванні кластара – гэта вялікага трохвугольніка Санкт-Пецярбург - Мінск - Масква, які забяспечыў бы дастатковую прапускную здольнасць. Гэта інвестыцыі ў эканоміку Беларусі і Расіі, павелічэнне капіталізацыі Саюзнай дзяржавы", - сказаў палітык.
Намеснік старшыні камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Андрэй Русаковіч выказаў меркаванне, што Саюзная дзяржава сама з’яўляецца сур’ёзным іграком.
"Трэба Беларусі і Расіі, акрамя ўмацавання ўласных эканамічных магчымасцей сумесных, трэба больш актыўна пераходзіць да паступовага фарміравання новага эканамічнага парадку, перш за ўсё, у вялікай Еўразіі, які будзе забяспечваць эфектыўна нашы нацыянальныя інтарэсы", - адзначыў Русаковіч.
Эксперты сышліся на думцы, што сёння, калі ідзе рэалізацыя 28 Саюзных праграм, асабліва важна вырашаць эканамічныя праблемы, спрэчкі, якія могуць узнікаць паміж суб’ектамі гаспадарання.
"Важна знайсці кампраміснае рашэнне. Таму што альянс "Беларуськалія" і "Уралкалія" - гэта беспрэцэдэнтная манаполія на сусветным узроўні, канкурэнцыю ніхто нам скласці не зможа. І такое ўзаемадзеянне магчыма па многіх напрамках – прамысловасць, сельская гаспадарка, энергетыка. Гэта значыць ключавое пытанне сёння – гарманізацыя нашых эканомік", - сказаў Лушч.
Таксама эксперты адзначылі, што альтэрнатывы літоўскаму порту Клайпеды не могуць скласці ні Латвія, ні Эстонія, ні Украіна, таму што гэтыя краіны выконваюць тую ж геапалітычную функцыю. Самы перспектыўны і надзейны маршрут – гэта Расійская Федэрацыя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка плануе абмеркаваць з Пуціным пастаўкі калію праз Расію
Набыла моц забарона на транзіт па чыгунцы нафтапрадуктаў і ўдабрэнняў з Літвы
Літва можа даскакацца – Лукашэнка
Эстонія спыніла транзіт нафтапрадуктаў з Беларусі
Адпраўка Мінскам калійных удабрэнняў праз парты РФ абмяркоўваецца - Пяскоў